Грамадства

Дазвол на будаўніцтва цяпер стане атрымаць прасцей

У Беларусі спрашчаюць працэдуры падрыхтоўкі і выдачы дазвольных дакументаў на будаўніцтва. Адпаведную пастанову Савета міністраў падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Дакумент уносіць змены ў парадак падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва, зацверджаны пастановай урада № 735 ад 18 снежня 2025 года.

Згодна з новымі правіламі, выкананне тэхнічных патрабаванняў і ўмоў для падключэння аб’екта да інжынерных сетак стане падставай для бясплатнай і безумоўнай перадачы аб’ектаў інжынернай інфраструктуры органам і арганізацыям, якія выдалі гэтыя патрабаванні і ўмовы.

Таксама ў тэхнічныя ўмовы для будаўніцтва забаронена ўключаць нормы і патрабаванні, якія не тычацца канкрэтнага аб’екта.

Скарачаюцца і тэрміны адміністрацыйных працэдур. Мясцовыя органы ўлады павінны будуць прымаць рашэнне аб выдачы дазвольнай дакументацыі на працягу 10 працоўных дзён замест ранейшых 15. Пры гэтым дакументы заяўніку неабходна накіраваць не пазней чым праз тры працоўныя дні пасля прыняцця рашэння.

Тэрмін выстаўлення ўпаўнаважанай арганізацыяй рахунку за падрыхтоўку дакументаў па запыце заказчыка скароцяць з пяці да трох прыцоўных дзён.

Акрамя таго, заказчыкі змогуць пачынаць працэдуру атрымання дазвольнай дакументацыі адначасова з узгадненнем месца размяшчэння зямельнага ўчастка, не чакаючы афармлення адпаведнага акта. Паводле інфармацыі ўрада, гэта адпавядае прынцыпу «аднаго акна» і дазволіць хутчэй прыступаць да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Адначасова змены ўнясуць у адзіны пералік адміністрацыйных працэдур для суб’ектаў гаспадарання, зацверджаны пастановай урада № 548 ад 24 верасня 2021 года. У ім таксама замацуюць скарачэнне тэрміну выдачы мясцовымі органамі ўлады дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва з 15 да 10 працоўных дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі10

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі10

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць