Грамадства22

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць працягваць дазвол на жыхарства ў Ірландыі. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі, унутраных спраў і міграцыі краіны Колм Брофі, піша «Люстэрка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота з фэйсбук-старонкі Вольгі Быкоўскай

Пытанне ўзняў дэпутат ірландскага парламента Джон Коналі. Ён спытаў міністра, ці вядома ўладам, што грамадзяне Беларусі не могуць абмяняць свае дакументы без вяртання на радзіму, дзе ім можа пагражаць палітычны пераслед. Дэпутат таксама пацікавіўся, ці плануецца часова прызнаваць несапраўдныя пашпарты або выдаваць альтэрнатыўныя праязныя дакументы.

У пісьмовым адказе Колм Брофі пацвердзіў, што міграцыйная служба разгледзіць магчымасць падаўжэння дазволу на жыхарства для людзей, у якіх няма дзейнага пашпарта. Для гэтага заяўнік павінен будзе пераканаўча растлумачыць, чаму не можа падаць сапраўдны дакумент. Кожны выпадак будуць разглядаць індывідуальна.

Міністр таксама адзначыў, што ірландскія ўлады ведаюць пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца беларусы. Пры падачы анлайн-заяўкі на падаўжэнне дазволу на жыхарства ім неабходна прыкласці спецыяльную запіску з апісаннем сваіх абставін.

Кіраўнік юрыдычнага дэпартамента Офіса Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў патлумачыў, што канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае, аднак прадстаўнікі ірландскага ўрада ўжо зрабілі важныя заявы. Асноўнае патрабаванне да заяўнікаў з пратэрмінаванымі беларускімі пашпартамі — абгрунтаваць немагчымасць атрымаць новы дакумент.

Юрыдычны дэпартамент Офіса Ціханоўскай гатовы дапамагчы беларусам, якія зазнаюць палітычны пераслед, падрыхтаваць такое абгрунтаванне, а пры неабходнасці — і ліст падтрымкі.

Па словах Марозава, праца над гэтым рашэннем вялася некалькі месяцаў. У ёй удзельнічалі беларуская дыяспара ў Ірландыі, у тым ліку Аляксандра Раманава, Офіс Ціханоўскай і іншыя арганізацыі беларускіх дэмакратычных сіл. Сама Ціханоўская ўздымала праблему дакументаў беларусаў на сустрэчах з міністрам замежных спраў Ірландыі і міністрам па еўрапейскіх справах. Паралельна пытанне прасоўвалі праз парламенцкія запыты.

Дакладная колькасць беларусаў, якіх закране новаўвядзенне, пакуль невядомая. Аднак беларуская супольнасць у Ірландыі адносна невялікая, таму гаворка, верагодна, ідзе пра некалькі дзясяткаў чалавек, для якіх гэтае рашэнне мае непасрэднае практычнае значэнне.

Сёлета плануецца сустрэча ў Дубліне, дзе бакі працягнуць абмяркоўваць рэалізацыю ініцыятывы. Наступным крокам Офіса Ціханоўскай стане падрыхтоўка пакета дакументаў з прававым і практычным абгрунтаваннем неабходнасці альтэрнатыўных праязных дакументаў для беларусаў у Ірландыі. Гэтае пытанне таксама плануюць прадметна абмеркаваць з ірландскімі ўладамі.

Ірландыя стала не першай краінай, якая змякчыла правілы легалізацыі беларусаў праз немагчымасць абмяняць пашпарты ў пасольствах. У студзені 2026 года стала вядома, што пратэрмінаваныя беларускія дакументы пачала прызнаваць Іспанія. У жніўні Швецыя абнавіла прававую пазіцыю адносна выдачы беларусам пашпартоў замежніка. Атрымліваць у Швецыі дазвол на жыхарства з пратэрмінаванымі дакументамі можна з 2024 года. Падобнае рашэнне раней прыняла і Данія.

Каментары2

  • Он
    15.10.2026
    Эта па чэлавечэскі. Правільная страна, паеду туда кагда-нібудзь.
  • Ірландыя
    16.10.2026
    Польшча, Літва, Немцы

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць