Знік беларус, які збіраўся ляцець з Аўстрыі на канцэрт Каржа ў Франкфурце
22‑гадовы беларус Данііл Санін знік па дарозе з Аўстрыі ў нямецкі Франкфурт-на-Майне, куды збіраўся на канцэрт Макса Каржа. Пра знікненне свайго брата 14 кастрычніка паведаміла беларуска Настасся Саніна.

З 9 кастрычніка, калі ён павінен быў вылецець, хлопец не выходзіць на сувязь. Ягоны тэлефон адключаны, а цяперашняе месцазнаходжанне невядомае.
Данііл жыў і працаваў у польскім Плоцку, а ў Франкфурце яго чакалі сябры.
Пошукі падтрымліваюць прыхільнікі Макса Каржа: яны распаўсюджваюць абвесткі ў розных чатах і суполках. Інфармацыю пра знікненне таксама апублікаваў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
Данііл Санін мае рост 187 сантыметраў, спартыўны целасклад і блакітныя вочы. На правай руцэ ў яго татуіроўка з іерогліфамі і кветкамі, на спіне — са змяёй і кінжалам. Над верхняй губой ёсць шнар. Калі мужчына хвалюецца, ён заікаецца.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары