Грамадства3636

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Калі старэйшы сын Лукашэнкі абмяркоўваў перспектывы развіцця дзюдо, на яго руцэ красаваўся дарагі аксэсуар.

Фота: noc.by

Інструменты ШІ ідэнтыфікуюць гадзіннік на руцэ Віктара Лукашэнкі як Ulysse Nardin. Гэта швейцарскі брэнд, створаны ў 1846 годзе. Марка нішавая, менш вядомая, чым Rolex, але знакамітая складанымі механізмамі, марской тэматыкай ды незвычайнымі мадэлямі. Цяжкі люкс як ён ёсць.

Ulysse Nardin свядома выпускае гадзіннікі невялікімі партыямі, каб падкрэсліць: іх прадукцыя для сапраўдных знаўцаў.

Па фота складана вызначыць дакладную мадэль, але вельмі падобна, што Віктар сабе набыў Marine Diver Chronograph Manufacture 44mm.

Фота: prestigetime.com

Цяпер такіх у продажы няма. На некаторых сайтах раней за аналагічныя прасілі каля 12 тысяч даляраў. Цяпер час ад часу мадэль з'яўляецца на сайтах, дзе прадаюць дарагія гадзіннікі, якія былі ва ўжыванні — цэны прыблізна ад 6 да 10 тысяч даляраў (у залежнасці ад стану).

Дарэчы, вельмі падобны гадзіннік раней насіў сенатар Дзмітрый Баскаў. 

Фота: sb.by

Ёсць у калекцыі Віктара Лукашэнкі і больш дарагія экземпляры. У чэрвені «Советская Белоруссія» пісала пра тое, што прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту сустракаўся з нацыянальнай камандай па цяжкай атлетыцы.

Фота: sb.by

Тады на руцэ Віктара таксама быў люксавы гадзіннік. Імаверна, гэта быў Rolex. Зноў жа, складана высветліць дакладную мадэль, але падобна на Rolex Submariner Date.

Каштуе ён каля 20 тысяч даляраў. На другасным рынку можна знайсці такі гадзіннік папярэдняга пакалення за 13‑16 тысяч даляраў.

Каментары36

  • )))
    13.09.2026
    У іх адзін гадзіннік на ўсіх. Баскаў даў панасіць
  • Абармот
    13.09.2026
    Зато рубашечка одна! Так и сэкономил
  • Нефанатка
    13.09.2026
    А ненавидят все молодую маму тройни, которая осмелилась квартиру попросить для детей. Вон, Витя пару раз часы не купит - и как раз хватит на трешку в Минске

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову73

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж16

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць