Грамадства

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі

Таксама далі гіганцкі штраф.

Святаслава Падвашэцкага Мінскі гарадскі суд асудзіў да 13 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, піша «Вясна».

Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркотыкаў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Акрамя пазбаўлення волі, суд прызначыў штраф 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў). 

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Таму ў адкрытым доступе няма падрабязнасцяў абвінавачання і доказаў, на падставе якіх суд вынес прысуд: па ч. 1 арт. 328 — два гады пазбаўлення волі, па ч. 1 арт. 356 — 12 гадоў пазбаўлення волі. Святаслаў цяпер знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. 

Святаслаў нарадзіўся 15 верасня 1998 года, скончыў лётнае вучылішча ва Украіне, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь і праходзіў стажыроўку ў «Белавія». Яго бацька таксама быў пілотам. 

Ён працягваў падтрымліваць сувязь з былымі аднакурснікамі. Частка з іх пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне далучылася да Узброеных сіл Украіны. Менавіта перапіска з гэтымі людзьмі магла стаць падставай для пераследу. Незадоўга да затрымання мужчына даслаў знаёмаму фатаграфію самалёта, на якім праходзіў стажыроўку, з паведамленнем пра тое, што будзе на ім лётаць. Пасля чаго 10 чэрвеня 2025 года яго затрымалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме1

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G204

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме1

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць