Свет11

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна дамовілася пра пастаўку партыі ракет-перахопнікаў для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot. Пра гэта ён паведаміў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі і лідарамі ўкраінскай супольнасці ў ЗША, піша «Еўрапейская праўда».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Зяленскі не стаў удакладняць, з якой менавіта краінай была дасягнутая дамоўленасць, але назваў яе важным вынікам для ўзмацнення ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра «пакет ракет» для комплексаў Patriot.

«Мы сёння дамовіліся, не буду казаць з кім, пра пакет ракет для сістэм Patriot. Важнае рашэнне, вельмі важнае. Ёсць вынік».

Раней, пасля сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, Зяленскі казаў, што амерыканскі лідар станоўча ставіцца да выдачы Украіне ліцэнзій на ракеты для Patriot. Аднак пазней у Дзярждэпартаменце ЗША заявілі, што канчатковага рашэння наконт дазволу Украіне вырабляць такія ракеты яшчэ не прынята.

Яшчэ 31 ліпеня Трамп, каментуючы магчымасць дазволіць Украіне самастойна вырабляць ракеты-перахопнікі для Patriot, заявіў, што ЗША павінны вельмі асцярожна падыходзіць да гэтага пытання.

Каментары1

  • таварышч маузер
    24.09.2026
    США дали согласие на передачу Германией десяток патриотов Украине, так думаю. Ну не от Гондураса или Габона же.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць