Вайна

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Украіна распрацоўвае ўласныя дроны-перахопнікі для процідзеяння расійскім беспілотнікам, аднак сітуацыя з абаронай ад балістычнай зброі яшчэ больш складаная.

Фота: Artur Widak/NurPhoto via Getty Images 

Ва Украіне амаль вычарпаліся запасы ракет амерыканскай вытворчасці AIM-120 і AIM-9 для знішчальнікаў F-16, якімі перахопліваюць расійскія крылатыя ракеты і новыя рэактыўныя дроны, піша «Украінская праўда» са спасылкай на Economist.

Украінскай супрацьпаветранай абароне не стае ракет для збівання новых расійскіх БПЛА «Герань-4» і «Герань-5», якія лятаюць з хуткасцю да 600 км/г, а тэмпы іх вытворчасці ў Расіі дасягаюць каля 3000 адзінак на месяц.

Турбарэактыўныя рухавікі для іх пераважна паступаюць з Кітая, аднак частку агрэгатаў вырабляюць непасрэдна ў РФ на кантрабандных заходніх 3D-прынтарах. Разам з больш буйнымі дронамі «Бандэроль» гэтыя беспілотнікі ўсё больш нагадваюць недарагія крылатыя ракеты, для знішчэння якіх знішчальнікам F-16 крытычна не стае ракет AIM-120 і AIM-9.

Украіна распрацоўвае ўласныя дроны-перахопнікі для процідзеяння расійскім БПЛА, аднак сітуацыя з абаронай ад балістычнай зброі яшчэ больш складаная.

Цяпер украінскія запасы ракет PAC-3 для сістэм Patriot амаль вычарпаныя. Новыя маштабныя пастаўкі са ЗША малаверагодныя з-за знясілення амерыканскіх складоў у выніку вайны з Іранам.

Адначасова Расія нарасціла вытворчасць балістычных ракет прыкладна да 100 адзінак у месяц: 60 ракет «Іскандэр-М» і 40 ракет RM-48U.

Пэўныя чаканні звязваюць з будучай перадачай Украіне некалькіх больш старых франка-італьянскіх батарэй СПА SAMP/T разам з ракетамі Aster да канца 2026 года. У наступным годзе Украіна павінна атрымаць восем найноўшых комплексаў версіі SAMP/T NG.

«У адрозненне ад PAC-3, якая выкарыстоўвае кінетычны перахоп (прамое траплянне), ракета Aster абсталяваная баявой часткай, якая выбухае побач з варожай ракетай. Аднак крыніцы ў французскім войску сцвярджаюць, што ў некаторых аспектах яна пераўзыходзіць Patriot. Яе кошт таксама складае менш за палову ад 7 мільёнаў даляраў — цаны апошняй экспартнай версіі PAC-3», піша Economist.

Па ліцэнзіі ў Германіі плануюць вырабляць да 200 менш магутных ракет PAC-2 на год, частка з якіх можа паступіць ва Украіну са згоды краін NATO.

Фундаментальна змяніць сітуацыю закліканы сумесны еўрапейска-ўкраінскі праект Freyja, маштабнасць якога параўноўваюць з праграмай «палёту на Месяц». Яго мэта — даць Украіне і яе еўрапейскім саюзнікам значна больш танную і масавую альтэрнатыву ракетам PAC-3, якая будзе працаваць з радарамі і сістэмамі перадачы даных стандарту NATO.

Запланаваны перахопнік базуецца на ўкраінскай балістычнай ракеце малой далёкасці FP-7. Сэнсары, сістэмы навядзення і кіравання будуць пастаўляць 12 еўрапейскіх абаронных кампаній, сярод якіх французская Thales, італьянская Leonardo, нямецкая Diehl і шведская Saab.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту52

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту52

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць