Грамадства88

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы

Ozon сёлета плануе адкрыць у Оршы буйны фулфілмент-цэнтр, які памерамі будзе супастаўны з аналагічным аб'ектам кампаніі ў Мінску. Пра гэта паведаміў дырэктар Ozon Беларусь Сяргей Гасаян, піша Myfin.

Фулфілмент-цэнтр — гэта буйны лагістычны комплекс, дзе захоўваюцца тавары прадаўцоў і апрацоўваюцца заказы купцоў.

Акрамя таго, у Оршы ўжо пашырылі сартавальны цэнтр. Пасля павелічэння яго магутнасцяў ён, па словах Сяргея Гасаяна, стане адным з найбуйнейшых і найбольш тэхналагічных у Беларусі. Кампанія таксама плануе ўкараніць там сучасныя рашэнні, якія пакуль даступныя далёка не ўсім удзельнікам рынку.

Ozon выйшаў на беларускі рынак у 2021 годзе, і з таго часу цікавасць да маркетплэйса ў краіне істотна вырасла. Кампанія чакае далейшага павелічэння колькасці заказаў у наступным годзе.

Цяпер лагістычная сетка Ozon у Беларусі ўключае фулфілмент-цэнтр у Мінску і сартавальныя цэнтры ў Мінску, Оршы, Баранавічах і Гродне. Гродзенскі цэнтр адкрыўся ў жніўні.

Рост колькасці аб'ектаў кампанія звязвае з павелічэннем попыту. У другім квартале 2026 года беларусы аформілі на Ozon утрая больш заказаў, чым за той жа перыяд летась.

Разам з тым у Расіі кампанія сутыкнулася з атакамі беспілотнікаў на свае аб'екты. З канца жніўня пацярпелі каля дзесяці аб'ектаў Ozon, найбольшыя пашкоджанні атрымалі два буйныя размеркавальныя цэнтры — у Саратаўскай і Самарскай абласцях.

Каментары8

  • Добрая навіна на самой справе, 1991 на шляху
    01.10.2026
    а нашы закаханыя ў імперыю казалі ў 2020 што пад імперыяй будзе РБ лепш ? хто брэша ? што не ў масквабаде будуюць ?
    Добрая навіна на самой справе, 1991 на шляху
  • Лёс
    01.10.2026
    Клёва! Хоць людзi з рэгiёнаў у апошнiя гады займелi магчымасць штосцi набыць сабе, што больш не трэба ездiць у Мiнск за пакупкамi. I заходзiць на сайты 21 век. На якiх кошты, як у сапраўдных спекулянтаў-рвачоў.
  • Кірыла Заблоцкі
    01.10.2026
    фулфілмент-цэнтр?? Колькі можна зьдзекавацца зь беларускай мовы?! Што за вычварэнствы? Хай расейцы ў сваёй пішуць гэтак, а НН, калі гэта сапраўды "Бастыён Беларушчыны", мусіць абараняць беларускую мову ад пранікненьня пачварных і шкодных для маўленьня і пісаньня рэчаў. Заклікаю!

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі7

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Сочы шугануў пажар на судне ВІДЭА2

«Рука цягнецца да кішэні, а тэлефона там няма». Як палітвязні выпадаюць з лічбавага свету, а потым наноў прывыкаюць да яго

Каля ўзбярэжжа Балгарыі дроны атакавалі два гандлёвыя судны, адно затанула1

У Буда-Кашалёўскім раёне ў кастрычніку цвітуць сланечнікі. Прытым так і было задумана

QR-код у аўтобусе не працаваў, а кандуктарка выгнала пасажыраў, якія не мелі наяўных. Ці мае яна рацыю?4

На фоне росту цэн на каштоўныя металы беларусы часцей сталі здаваць срэбра ў ламбарды1

У Францыі з музея скралі 150‑кілаграмовую вокладку работы Сальвадора Далі

Рыжанкоў расказаў, пры якой умове Лукашэнка згодны сустрэцца з Трампам18

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі7

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць