Грамадства55

Беларус сабраў грыбы ў Чарнобыльскай зоне і аднёс у лабараторыю. Якія вынікі?

Беларускі грыбнік і блогер Аляксандр Гарбацэвіч вырашыў праверыць, наколькі забруджаныя радыенуклідамі грыбы ў Чарнобыльскай зоне. Для гэтага ён адправіўся ў Нараўлянскі раён, прыкладна за 60 кіламетраў ад Чарнобыльскай АЭС, а вынікамі эксперыменту падзяліўся ў тыктоку, піша Tochka.by.

Гарбацэвіч адзначыў, што грыбы ў гэтай мясцовасці амаль не збіраюць. За час «ціхага палявання» ён убачыў толькі некалькі зрэзаных грыбоў. Для праверкі ён сабраў чатыры віды: сасновыя баравікі, польскія грыбы, маслякі і зялёнкі. На выгляд усе яны былі прыгожымі, моцнымі і без прыкметных пашкоджанняў.

Разглядаючы адзін з баравікоў, грыбнік выказаў здагадку, што за вонкавай прыгажосцю можа хавацца значнае радыеактыўнае забруджванне.

Ужо ў Мінску сабраныя грыбы адправілі ў лабараторыю ветэрынарна-санітарнай экспертызы на Камароўскім рынку.

Самымі «чыстымі» з чатырох відаў аказаліся баравікі, але і ў іх узровень радыеактыўнага забруджвання склаў 1295 Бк/кг пры дапушчальным паказчыку 370 Бк/кг. Такім чынам, норма была перавышаная прыкладна ў 3,5 раза.

У польскіх грыбах знайшлі 14 628 Бк/кг, а ў масляках — 15 253 Бк/кг. Гэта адпаведна прыкладна ў 40 і 41 раз больш за дапушчальны ўзровень.

Найбольш забруджанымі аказаліся зялёнкі. У іх зафіксавалі 30 438 Бк/кг, што больш чым у 82 разы перавышае дапушчальную норму.

Аўтар відэа таксама распытаў спецыялістаў, ці можна зрабіць такія грыбы бяспечнейшымі з дапамогай вымочвання і варэння. Паводле іх тлумачэння, норма ў 370 Бк/кг устаноўленая для свежых грыбоў, а пасля вымочвання і варэння частка радыенуклідаў сапраўды можа выдаляцца. Аднак з улікам атрыманых вынікаў спецыялісты не раяць рызыкаваць і рэкамендуюць такія грыбы не ўжываць у ежу.

Каментары5

  • Ну
    05.10.2026
    Незразумела, якая мэта была ў гэтага дзіўнага эксперымента. Спадзяваўся на сэнсацыю накшталт "Здарыўся цуд. Радыяцыі ў Чарнобыльскай зоне больш няма"?
  • Грыбы
    05.10.2026
    Ну, грибы очень сильно накапливают радиацию, даже в тех местах где она в «норме». Но здесь еще важен вот какой момент, недавно по приказу одного самодура уменьшали радиоактивную зону, чтобы отдать земли под сельхоз угодия (как будто других чистых земель нету). У меня вопрос, куда сейчас идет продукция с этих земель, которые еще недавно относились к зараженным? Явно не на стол этого самодура, а на прилавки для простых людей.
  • ваван
    05.10.2026
    Если посмотреть Атлас и взять за основу 1986 год, то не только Гомельская область... А Могилевская, Брестская, Гродненская и Минская имеют как огромные территории так и небольшие "пятна" радиации... Столь любимые минчанами реки Ислочь и Налибокская Пуща, территории от Вячи до Вилейского водохранилища и тд. и тп... А сельское хозяйство вообще НЕ учитывает эти факторы. Видимо от слова совсем. По своей сути беларуские продукты питания это гарантированная доза. Да, может микродоза, но 99% гарантированная. Мне рассказывали много интересного люди из "тех" районов как они закупали лисички в Витебской обл. по дорогой цене, мешали их в правильных пропорцих с очень дешевыми в закупе из Гомельской и Могилевской и таким образом проходили радиоционный контроль. Типа норма.... Для несведущих - радиация имеет накопительный эффект. И в лет 40-50 внезапно возникнут узлы в щитовидке или у ребенка новорожденного вдруг лейкемия, или внезапно рак в 55 и смерть через полгода. Все это РЕАЛЬНЫЕ случаи из моего окружения...

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?2

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія8

ЗША тэрмінова вывелі з Брытаніі ўсе бамбардзіроўшчыкі B-1 пасля меркаванай падрыхтоўкі тэракту на авіябазе3

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў зборную Партугаліі

На Планернай гары ў Мінску пачалася вялікая будоўля1

Чалавек гадамі ходзіць па брытанскіх судах і патрабуе беларускага перакладчыка, хоць сам піша па-англійску3

Муравейка будзе аналізаваць сацсеткі і займацца зваротамі людзей

Памёр тата Змітра Дашкевіча5

Паўночная Карэя спыніла ядзерныя выпрабаванні шмат гадоў таму. Але пад зямлёй нешта працягваецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?2

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць