У Мёрскім раёне сутыкнуліся два МАЗы, у выніку аварыі пацярпелі абодва кіроўцы. ДТЗ адбылося 5 кастрычніка каля 11‑й гадзіны.

20‑гадовы кіроўца МАЗа на 70‑м кіламетры аўтадарогі Р-14 «Полацк — Мёры — Браслаў» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з іншым МАЗам, якім кіраваў 27‑гадовы мужчына.

У выніку аварыі абодва кіроўцы атрымалі цялесныя пашкоджанні. Іх даставілі ў бальніцу.

Каментары