Эканоміка55

На беразе Мінскага мора зносяць Riviera Country Club

Вось ужо сапраўды, сыходзіць эпоха: на беразе Мінскага мора актыўна зносяць Riviera Country Club, які некалі грымеў сваімі вечарынамі. Танцы, музыка, начное жыццё — у другой палове дзясятых гадоў такі вольны час карыстаўся вялікім попытам.

Зараз жа на месцы былых рэйваў — груда абломкаў, піша Onliner.by.

Riviera Country Club знаходзіцца за 9 км ад МКАД, проста ля воднай роўнядзі Заслаўскага вадасховішча. Ён адкрыўся тут у маі 2016 года і складаўся з вялікага будынка рэстарана, невялікага гатэля, шатра і прычала. Здавалася, што такая лакацыя назаўсёды забяспечыць комплексу высокую наведвальнасць і папулярнасць.

Спачатку так і было: людзі прыязджалі сюды на карпаратывы, у рэстаран, паляжаць на пляжы, патанчыць на опэн-эйрах. Карпаратывы і тусоўкі працягваліся і ў наступным дзесяцігоддзі, але ўжо не так гучна. Час ідзе, і ў масавай свядомасці змяняюцца ўяўленні пра класны адпачынак. Гучныя вечарынкі змяніліся больш камернымі, танцы на пляжах — пасядзелкамі ў барах.

У 2020 годзе стала вядома, што загарадны клуб выставілі на продаж. Новага ўладальніка шукалі за $2,4 мільёна, праўда, уласнікі былі згодныя на невялікі торг.

Чым скончыўся пошук, невядома. Апошнія водгукі пра лакацыю ў інтэрнэце датуюцца 2022 годам. Доўгі час аб'ект выглядаў закінутым. А цяпер будынкі і зусім вырашылі знесці.

Асноўны будынак рэстарана ўжо зраўнялі з зямлёй. Наступны на чарзе — двухпавярховы гатэль.

Інфармацыя пра тое, што менавіта з'явіцца на вызваленай ад былой забудовы тэрыторыі, нідзе шырока не асвятлялася.

Мяркуючы з даных Публічнай кадастравай карты, у 2024 годзе статус зямельнага ўчастка змянілі на наступны: «Зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання турыстычнага комплексу (першая чарга будаўніцтва), артэзіянскіх свідравін па аб'екце «Турыстычны комплекс, які ўключае будаўніцтва стацыянарнага кафэ, летніх веранд, арганізацыі пракату і захоўвання спартыўнага інвентару, вадаплаўных сродкаў, абсталявання зоны адпачынку на тэрыторыі Мінскага раёна. I і II чаргі».

Атрымліваецца, замест былога загараднага клуба з'явіцца новы, падобны па функцыянале.

Каментары5

  • Peter
    05.10.2026
    сыходзіць эпоха? 4 gady prapracavau? LOL
  • дуст
    05.10.2026
    прусакі ў слоіку грызуцца
  • Pan
    05.10.2026
    Peter, А чаму не? За гэтыя чатыры гады ва ўсім свеце змянілася цэлая эпоха ;)

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак20

Беларусы з пратэрмінаванымі пашпартамі змогуць падаўжаць дазвол на жыхарства ў Ірландыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі1

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць