Усяго патроху

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Гаворка ідзе пра прэснаводны від Craspedacusta sowerbii. Упершыню гэты чужародны для Беларусі від выявілі ў 2018 годзе з дапамогай аналізу ДНК, піша канал «De facto. Беларуская навука». 

Таццяна Ліпінская і Віталь Семенчанка паведамляюць у «Расійскім часопісе біялагічных інвазій»: прэснаводная медуза Craspedacusta sowerbii Lankester, 1880 — чужародны для Беларусі від, яе ўпершыню выявілі ў 2018 годзе з дапамогай аналізу ДНК навакольнага асяроддзя.

За апошнія гады прэснаводную медузу выявілі ў Прыпяці, Піне, Дняпры, Бярэзіне і Нёмане. У 2024 г. жыхары Віцебска назіралі масавае развіццё медуз у Дзвіне. Гэта першы чужародны від бесхрыбетных у басейне Дзвіны.

Прэснаводныя медузы дасягаюць у дыяметры 25 мм. Прычынай іх распаўсюджвання можа быць пацяпленне вады: аптымальная тэмпература для іх з'яўлення — 28 °C.

Медуза можа канкураваць за ежу з некаторымі мясцовымі арганізмамі. Гэты від звычайна характарызуюць як бяспечны для чалавека, аднак паведамлялася пра магчымасць скурных рэакцый пасля кантакту з ім.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць