Грамадства55

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер

Чарговы выпуск прапагандысцкага ток-шоу гомельскага абласнога тэлебачання «Чорнае і белае» запісалі з намеснікам пракурора Гомеля Паўлам Чырыкавым і прысвяцілі тэме «экстрэмізму» — гэтым паняццем дзейныя ўлады прыкрываюць палітычныя рэпрэсіі, піша «Флагшток». 

Рэальны маштаб рэпрэсій у Беларусі хаваецца — апошнім часам дзяржаўныя крыніцы не называюць статыстыку на гэты конт. Але, як заўважыла выданне, у праграме прагучала адна лічба: з пачатку 2026 года толькі ў адным Гомелі «зафіксавана больш за паўсотні злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці», заявіла вядучая.

Гэта азначае, што за мінулыя дзевяць месяцаў у Гомелі было заведзена больш за 50 палітычна матываваных крымінальных спраў.

Большасць з іх — за паведамленні ў сацсетках, прычым у закрытых, у тым ліку дамавых чатах, дадаў пракурор. Ён прывёў прыклад — нядаўна Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу:

«Чатыры сяброўкі размаўлялі паміж сабой у створаным імі чаце на працягу некалькіх гадоў і, закранаючы тэмы не толькі з асабістых інтарэсаў, выказвалі абразы на адрас дзейных кіраўнікоў, у тым ліку нашай дзяржавы».

Паводле яго слоў, прысуды ўжо вынесеныя.

Акрамя таго, Чырыкаў заявіў:

«Штодня, адкрываючы зводкі аб правапарушэннях, мы бачым факты фіксацыі адміністрацыйных правапарушэнняў, ільвіная доля — экстрэмісцкай накіраванасці».

Мяркуючы з усяго, гаворка ідзе пра так званае «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»: лайкі і падпіскі на старонкі, унесеныя ў «рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Чырыкаў дадаў, што пракуратура штодня маніторыць інтэрнэт для выяўлення новых «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Каментары5

  • што значыць
    06.10.2026
    выказвалі абразы на адрас дзейных кіраўнікоў, у тым ліку нашай дзяржавы».

    што значыць "у тым ліку"? то бок найперш судзяць за т.зв. абразы ўмоўнага таварыша пуціна, а потым?
  • Сож
    06.10.2026
    Крыху паслухаў гэта ток-шоу. Там Наталля Валынец вельмі асцярожна задае нармальныя пытанні, а гэты ў адказ толькі артыкуламі кідаецца ,"крок улева, крок управа - растрэл".
  • Сымон
    06.10.2026
    Сож, а што вы чакалі пачуць ад лукашысцкага пракурора пасля 2020 і асабліва пасля 2022 апроч застрашвання ўласнага народа? Вось толькі гэты чырвона-зялёны багамол у пагонах не разумее, што ў момант грандыёзнага шухеру Віця і Дзіма з іхнымі кодламі памашуць яму праз ілюмінатар бізнэс-джэта са словамі:
    - Ты хорошо поработал, родной, но пришло время расставаться. Потому что ящики с золотыми слитками и чемоданы с пачками стодолларовых банкнот - это намного более полезный груз для долгосрочного путешествия на ближний восток, чем заляпанный репрессиями прокурор, которому предстоит ответить за все старательно чинимое им беззаконие. Оставь себе в качестве сувенира прокурорский лапсердак и погоны, они пригодятся в качестве подушки на нарах. А в остальном - вы держись там и хорошего вам настроения!

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць