Грамадства1818

Прайшла працэсія на «Навагрудскую Галгофу» — месца, дзе камуністы жорстка закатавалі праваслаўнага святара

3 кастрычніка ў Навагрудскім раёне адбыўся штогадовы хрэсны ход да месца, вядомага як «Навагрудская Галгофа». Гэта месца, дзе пасля прыход савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 годзе быў забіты праваслаўны протаіерэй Мікалай Нядзведскі, паведамляе навагрудскі царкоўны прыход.

Фота: instagram.com/sobor__novogrudok

Перад пачаткам шэсця ў храме Успення Прасвятой Багародзіцы ў Ваўковічах прайшла саборная літургія, якую ўзначаліў благачынны Навагрудскай царкоўнай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук. У хрэсным ходзе ўдзельнічалі святары Навагрудскага і Карэліцкага благачынняў, паломнікі, мясцовыя жыхары, а таксама навучэнцы кадэцкіх класаў школы № 7 Навагрудка.

Фота: instagram.com/sobor__novogrudok

Мікалай Нядзведскі служыў у Ваўковічах з 1921 года і да самага канца міжваеннай польскай дзяржавы. А пасля ўступлення Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 годзе Нядзведскага схапілі мясцовыя ўдзельнікі падпольнай партыйнай ячэйкі. Яго гналі праз навакольныя вёскі, здзекаваліся і жорстка збівалі. На хутары Касьянава параненага святара на два дні зачынілі ў падвале. Ніхто не адважыўся прыйсці яму на дапамогу, бо людзі баяліся.

На трэці дзень святара павялі на высокую лясістую гару, дзе яго забілі. Паводле апісання, перад смерцю над ім жорстка здзекаваліся: адрэзалі вушы, выкалалі вочы, вырвалі бараду, прывязвалі да каня і цягнулі па зямлі, а таксама ламалі суставы рук і ног.

Нават падчас катаванняў, паводле гэтага апісання, айцец Мікалай маліўся за сваіх мучыцеляў. Гэта яшчэ больш раззлавала ягоных катаў. Яны адрэзалі святару язык, пасля чаго звязалі яго і некалькі разоў скідвалі ў загадзя выкапаную яму, пакуль ён не памёр.

Каментары18

  • uss
    06.10.2026
    современные то по измельчали...Странно - потому что никакого суда над ними не было. Кажется - гуляй дальше, рванина. Думаю, что разойдутся только если им прикажут. А так где то все таки побаиваются.
  • бальшавіцкія каланісты ў Заходняй Беларусі
    06.10.2026
    дадаў : "Гэта месца, дзе бальшавіцкія каланісты ў Заходняй Беларусі ў 1939 годзе быў забілі Грэцкага протаіерэй Мікалая Нядзведскага. "

    Зусім не здзіўлены, і трэба рабіць Беларускі Грэцкі збор незалежным. Каб не парушаць кананічнага права
  • %
    06.10.2026
    Добра што хоць не пад чырвонымі сбцягамі )

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць