Гісторыя55

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім

Вынікі апошніх даследаванняў палескіх святынь паказваюць, што масіўныя каменныя манументы, хоць таксама паходзяць з тэрыторыі сучаснай Украіны, на стагоддзі маладзейшыя за дату, якую ім прыпісвала легенда.

Каменны крыж, усталяваны ў асобнай альтанцы на падворку сабора Святых Кірыла і Лаўрэнція ў Тураве, датаваны на шыльдзе X стагоддзем. Фота: sb.by

На публікацыю ў расійскім навуковым часопісе «Клио» звярнуў увагу тэлеграм-канал «Беларуская навука». Расійскія даследчыкі каменных крыжоў Аляксандр Патраўнаў і Таццяна Хмельнік прааналізавалі паходжанне каменя і гістарычны кантэкст усталявання тураўскіх крыжоў, разбурыўшы папулярную легенду пра тое, што крыжы прыплылі па Прыпяці з Кіева ў X—XII стагоддзях, а рачная вада пры іх выманні на бераг набыла колер крыві.

Шмат стагоддзяў гэтыя артэфакты з'яўляліся цэнтрам рэлігійнага пакланення: мясцовыя жыхары арганізоўвалі да іх масавыя працэсіі на свята Узвіжання, ахвяравалі манеты, ежу і палатно. Паводле этнаграфічных запісаў, у народзе шчыра верылі ў іх лячэбныя ўласцівасці і нават практыкавалі ўжыванне саскрэбенага з крыжоў каменнага пылу з вадой для лячэння хвароб, напрыклад, слепаты.

Тураўскія каменныя крыжы цэнтрам рэлігійнага пакланення. Фота: sb.by

Адкуль кроў на крыжах

Даследчыкі тлумачаць феномен «крыві» выключна геалагічнымі ўласцівасцямі матэрыялу. Асноўная група тураўскіх крыжоў, у тым ліку аб'екты каля сабора Святых Кірыла і Лаўрэнція і на Барысаглебскіх могілках, выраблена з шэрага граніту з ружовым адценнем крышталёў артаклазу і выцягнутымі пражылкамі біятыту.

Бурыя плямы на іх паверхні з'яўляюцца натуральнымі слядамі акіслення злучэнняў жалеза. Менавіта ржавая вада, якая сцякала з камянёў, стала падставай для містычнага падання.

Спачатку быў шыфер

Супастаўленне з археалагічнымі данымі таксама паказвае немагчымасць стварэння манументаў у X—XIII стагоддзях. У культурных пластах Турава гэтага перыяду ніколі не знаходзілі абломкаў або нарыхтовак з шэрага граніту. Для будаўніцтва мясцовага сабора і вырабу саркафагаў у XII стагоддзі тураўскія майстры выкарыстоўвалі выключна ружовы пірафілітавы сланец, таксама вядомы як шыфер. Гэты матэрыял дастаўляўся з-пад Оўруча, што за 105 кіламетраў ад Турава. Пры гэтым ніводнага крыжа з оўруцкага шыферу ў рэгіёне не зафіксавана.

Шыферны саркафаг у экспазіцыі «Старажытны Тураў». Больш лёгкі ў апрацоўцы і зручны ў транспарціроўцы оўруцкі шыфер не пакідае месца для працаёмкага граніту ў XII стагоддзі. Фота: Wikimedia Commons

Валынскі граніт ад Астрожскіх

Шэры граніт цалкам адсутнічае ў ваколіцах Турава. Аўтары выключаюць магчымасць здабычы пароды ў бліжэйшых Мікашэвічах, бо там граніты залягаюць на глыбіні ад 7 да 30 метраў і фізічна не выходзілі на паверхню ў Сярэднявеччы.

Паводле структуры матэрыял тураўскіх крыжоў ідэнтычны гранітам, якія выходзяць на паверхню на берагах ракі Случ у раёне населеных пунктаў Бельчакі і Гарадніца на тэрыторыі сучаснай Украіны.

Дастаўка масіўных камянёў водным шляхам адтуль у Тураў у ХІІ стагоддзі не мела практычнага сэнсу з-за наяўнасці больш зручнага для апрацоўкі оўруцкага шыферу.

Даследчыкі звязваюць з'яўленне крыжоў з пераходам Турава і яго ваколіц у 1508 годзе ва ўласнасць князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага. Асноўныя землі і рэзідэнцыя гэтага магнацкага роду знаходзіліся на Валыні. У выніку рачная сістэма Случ — Гарынь — Прыпяць стала галоўнай транспартнай артэрыяй паміж валынскімі і палескімі ўладаннямі.

Форма тураўскіх артэфактаў з прамавугольнымі лопасцямі цалкам адпавядае традыцыям манументальных помнікаў Валыні XV—XVII стагоддзяў. Астрожскія выступалі актыўнымі фундатарамі праваслаўных храмаў у Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку ў самім Тураве.

Навукоўцы робяць выснову, што цяжкія гранітныя крыжы былі вырабленыя валынскімі каменярамі і дастаўленыя на Палессе ў перыяд з 1518 па 1582 год у якасці мемарыяльных знакаў для мясцовых цэркваў.

Канчатковая петраграфічная экспертыза з параўнаннем тураўскіх артэфактаў і зрэзаў пароды з валынскіх кар'ераў пакуль не праведзена. Аўтары даследавання адзначаюць, што ў перыяд з 2022 па 2026 год паездкі з мэтай адбору ўзораў на тэрыторыю Украіны застаюцца немагчымымі праз вайну.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Anatol Starkou
    01.10.2026
    Я пераказаў вам тое, што мне казалі армяне ў 1978 гаду ў восень і сераду ў Ерэване. Тамака ж і бачыў тыя армянскія даўнія хачкары.
  • нашыя грэцкія і ўніяцкія зборы
    01.10.2026
    Anatol Starkou, Справа ў тым, што калі маскоўскія нестарыяне захапілі нашыя грэцкія і ўніяцкія зборы, шмат аўтэнтычных Літвінскіх рэчаў яны выкінулі на сьметнік. Ёсьць нават гісторыкі, якія бачылі гэта на ўласныя вочы. І сёньня, калі знаходзяць нестарыяне NKVD нешта ўніяцкае, выкідваюць гэта на сьметнік: абразы, крыжы, кнігі — усё.
  • Anatol Starkou
    01.10.2026
    нашыя грэцкія і ўніяцкія зборы, можа быць.

    Я пра каменныя крыжы на Беларусі чуў тут у Нью Ёрку ад старога беларуса, якому тады было 90 лет у абед. Яго даўно ўжо няма з намі.
    Ён мне казаў, што былі знойдзены на Белаоусі… нямецкія каменныя крыжы. Дзе? Не памятаю.
    Гэты дзядок служыў пры Гаўлятэры Кубэ. А ў дзядка быў быў брат у Расіі. Яны бачыліся толькі перад вайной.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць