41‑гадовы футбаліст пакінуў размяшчэнне зборнай, якой сёння гуляць у Лізе нацый у Капенгагене з Даніяй.

Усё пачалося пасля матчу Партугаліі з Нарвегіяй у мінулую суботу, дзе Крышціяну не выйшаў на поле і быў відавочна гэтым незадаволены. Прычым партугальцы перамаглі ў гасцях 2:1.
Крышціяну, які гуляе за зборную з 2003 года (23 гады!), не стрымаўся і з'ехаў з размяшчэння зборнай, выступіўшы з рэзкай заявай.
Галоўны трэнер зборнай Партугаліі Жоржэ Жэзуш і кіраўнік Партугальскай футбольнай федэрацыі Педру Праэнса спрабавалі адгаварыць КР ад ад'езду з размяшчэння нацыянальнай каманды.
У адрозненне ад Ліянэля Месі, які пасля чэмпіянату свету прыняў рашэнне пра завяршэнне кар'еры, Крышціяну не рабіў ніякіх заяваў, а казаў, што хацеў бы яшчэ дапамагчы зборнай.
Пасля выкліку ў зборную Раналду падкрэсліваў, што ідзе ў яе не абавязкова дзеля гульнявой практыкі: «Я тут, каб дапамагаць. Не мае значэння, гуляю я ці не. Я ўсяго толькі адзін з многіх. Так было заўсёды — і так будзе надалей. Паўтаруся, я буду рабіць усё, што папросіць трэнер».
Зараз Крышціяну можа выступіць з рэзкай заявай пра завяршэнне кар'еры ў зборнай.
Партугальцам у Лізе нацый яшчэ ў нядзелю гуляць дома з Нарвегіяй, а потым у лістападзе яшчэ два матчы.
Сітуацыя з КР цікавая яшчэ тым, што ён гоніцца за абсалютным рэкордам усіх часоў і народаў — 1000 галоў за кар'еру (у Месі 930 мячоў, у Пеле было 766).
Зараз у Крышціяну Раналду 979 галоў, ён стабільна забівае за саудаўскі «Ан-Наср», але і са зборнай прывозіў мячы.
Каментары