Грамадства33

Ад заўтра паляўнічыя змогуць ісці страляць рысяў

З 1 кастрычніка ў Беларусі адкрываецца сезон палявання на рысяў. Ён працягнецца да 31 студзеня 2027 года.

Фота ілюстрацыйнае

Паляванне на рысяў было забаронена ў краіне каля 40 гадоў. Заканадаўства дазволіла яго з 2025 года ў сувязі з ростам колькасці рысяў у асобных рэгіёнах. Пры гэтым рысі, як і мядзведзі, маюць у Беларусі двайны прыродаахоўны статус: яны адначасова лічыцца паляўнічымі жывёламі і ўваходзяць у Чырвоную кнігу Беларусі. Таму забіваць рысяў можна толькі на асобных тэрыторыях.

Паляванне будзе дазволена ў 21 паляўнічай гаспадарцы ў чатырох абласцях. У Віцебскай вобласці такіх гаспадарак чатыры, у Гомельскай — 13, у Гродзенскай — адна, у Мінскай — тры.

Дазваляецца здабываць рысяў незалежна ад полу і ўзросту. Паляванне праводзіцца са стрэльбай з засады або падыходу, на працягу светлавога дня і ў прысутнасці кіраўніка палявання. Можна выкарыстоўваць як наразную, так і гладкаствольную зброю з патронамі, падрыхтаванымі куляй або карцеччу. Таксама дазволена браць паляўнічых сабак, пароды якіх вызначае карыстальнік паляўнічых угоддзяў.

Кошт дазволу на здабычу адной рысі ў гэтым годзе складзе 200 рублёў незалежна ад яе полу і ўзросту. Для індывідуальнага палявання дадаткова спатрэбіцца пуцёўка. Для членаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў яна каштуе 20 рублёў, для астатніх паляўнічых — 40 рублёў.

Калі паляванне на рысяў праводзіцца ў межах паляўнічага тура, кошт дазволу вызначае сама паляўнічая гаспадарка. Аднак ён не можа перавышаць 700 рублёў.

Летась, калі ўпершыню знялі забарону на гэта паляванне, асаблівага энтузіязму сярод паляўнічых не назіралася. Планавалася забіць 57 рысяў, але застрэлілі толькі шэсць жывёлін — крыху больш за 10% ад дазволенай колькасці. Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч тады назваў вынік «поўным правалам сезона». Што будзе ў гэтым сезоне — пакажа час. 

Каментары3

  • Вольга
    30.09.2026
    Трэба пачаць адстрэл паляўнічых - бо гэта пачвары без розуму і сэрца.
  • Паляванне на паляўнічых
    30.09.2026
    Час пакажа.
  • А шунявки ?
    30.09.2026
    Чем Рыси шунявкам мешать начали ???

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць