Грамадства33

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю

Нядаўна ў аграгарадку Новы Двор Шчучынскага раёна на прыватны двор зайшла рысь. Гаспадар паспеў зняць незвычайную госцю на відэа: жывёла назірала за мужчынам здалёк, не набліжаючыся, а потым развярнулася і пайшла. Заолаг кампаніі «Дзікая прырода» Аляксандр Вінчэўскі растлумачыў выданню «Смартпрэс», ці можа такая сустрэча быць небяспечнай.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле слоў заолага, здаровая рысь імкнецца не трапляцца чалавеку на вочы. 

«Рысь, як і мядзведзь, пазбягае чалавека, і ёй гэта зрабіць прасцей, чым мядзведзю, таму сустракаюць іх вельмі рэдка. Пры сустрэчы з рыссю трэба радавацца, бо вам страшэнна пашанцавала», — лічыць Вінчэўскі.

Пры гэтым, у адрозненне ад мядзведзя, рысь у выпадку небяспекі нават не спрабуе абараняць сваіх дзіцянят ад чалавека.

Патэнцыйную небяспеку можа ўяўляць толькі жывёліна, хворая на шаленства, ці тая, што паводзіць сябе неадэкватна. Спецыяльных перыядаў, калі рысь становіцца больш агрэсіўнай у дачыненні да чалавека, у гэтага віду няма.

Аднак гэта не азначае, што драпежніка можна правакаваць або спрабаваць наблізіцца да яго.

Увогуле рысі вядуць вельмі скрытны лад жыцця. Акрамя таго, кожнай асобіне патрэбная вялікая паляўнічая тэрыторыя, якую яна абараняе ад іншых прадстаўнікоў свайго віду.

Спецыяліст таксама нагадаў, што рысь па-ранейшаму занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Для Гродзенскай вобласці гэта ўжо не першая сустрэча з рыссю за апошні час. Раней жывёлу заўважалі каля дарогі паміж Азёрамі і Парэччам у Гродзенскім раёне, а яшчэ адну рысь жанчына сустрэла ў лесе недалёка ад Берштаў на той жа Шчучыншчыне.

У 2025 годзе ў Беларусі афіцыйна дазволілі паляванне на рысь — упершыню за 40 гадоў. Пры гэтым жывёліну не выключылі з Чырвонай кнігі: яна атрымала так званы падвойны статус — адначасова застаецца чырванакніжным відам і лічыцца «нармаванай паляўнічай жывёлай».

Паляванне на рысь магчымае толькі на тэрыторыях, прадугледжаных планам, зацверджаным Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У першы сезон такія ўчасткі вызначылі ў асобных раёнах Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Сезон працягваўся з 1 кастрычніка 2025 года па 31 студзеня 2026 года.

У 2025 годзе планавалася забіць 57 рысяў, але паляўнічыя адстрэлілі толькі шэсць жывёл — крыху больш за 10% ад дазволенай колькасці. Старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч тады назваў вынік «поўным правалам сезона».

Каментары3

  • Палясоўшчык
    09.09.2026
    У мядзведзя трапіць не могуць, а тут рысь. Звальняць трэба гэтага Шуневіча з пасады, нічога арганізаваць да толку не можа. Перад гэтым клюшку далі - нічога не атрымаляся, а да гэтага забойцу свайго падначаленнага шукаў - таксама нічога не атрымалася.
  • Антось
    09.09.2026
    Калі ўжо дзеля справядлівасці мядзведзям ды ваўкам будуць у пэўны сезон падвозіць гэтых паляўнічых дзеля выканання плана? Толькі бяз зброі. У некалькіх раёнах краіны.
  • І5
    09.09.2026
    Галоўны браканьер краіны Шуневіч засумаваў што яму не ўдалрся забіць рыся. Таму з паехаў забіваць казуль.

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака8

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць