Здарэнні22

Абрабаваны беларус прапаў у Маскве. Ён пазваніў маці, але тая вырашыла, што гэта махляр, і кінула слухаўку

У сталіцы Расіі шукаюць 32‑гадовага Дзяніса Шведава, які знік пасля таго, як у яго ў грамадскім транспарце скралі заплечнік з дакументамі, тэлефонам, банкаўскімі карткамі і грашыма.

Мужчына застаўся без сувязі і сродкаў. Апошні раз блізкія змаглі аднавіць яго маршрут да 27 жніўня. Сястра Дзяніса распавяла mk.ru пра сітуацыю.

Паводле слоў сястры Дзяніса, Кацярыны, незадоўга да знікнення ён вяртаўся з працы і заснуў у грамадскім транспарце. У гэты момант у яго скралі заплечнік, у якім знаходзіліся дакументы, мабільны тэлефон, банкаўскія карткі і грошы.

Апошнія тыдні мужчына жыў у хостэлах і працаваў кур’ерам. Адрас сястры ён не ведаў. Яна нядаўна пераехала, а праз занятасць яны так і не паспелі сустрэцца.

— Адзіны нумар, які ён ведаў на памяць, быў нумар нашай мамы ў Беларусі, — распавядае Кацярына. — Ён папрасіў у мінака тэлефон, патэлефанаваў ёй і папрасіў грошай на білет. Мама вырашыла, што гэта махляры, і заблакавала нумар.

Некалькі дзён дзяўчына спрабавала звязацца з братам, але беспаспяхова. Тады яна спытала ў сваякоў, ці размаўлялі яны з Дзянісам. Менавіта пасля гэтага высветлілася гісторыя з дзіўным званком.

Сястра ўзяла нумар мужчыны, з тэлефона якога Дзяніс тэлефанаваў маці. Той распавёў ёй, дзе і пры якіх абставінах бачыў зніклага апошні раз. З таго часу, паводле слоў сваячкі, ніякіх дакладных звестак пра месцазнаходжанне Дзяніса няма.

Вядома таксама, што пасля крадзяжу мужчына звяртаўся ў паліцыю і напісаў заяву аб страце дакументаў.

— Злодзея знайшлі, але пры ім ужо нічога не было. Брата проста адпусцілі на вуліцу. Дзе ён цяпер, я не ведаю, — дадае сястра зніклага.

Дзяўчына падала заяву аб знікненні ў паліцыю і звярнулася ў пошукава-выратавальны атрад «ЛізаАлерт».

— У паліцыі сказалі, што будуць шукаць. «ЛізаАлерт» прынялі заяўку ў працу. Мы пішам усюды, публікуем інфармацыю, спрабуем знайсці хоць каго-небудзь, хто яго бачыў, — распавяла Кацярына.

Дзяніс Шведаў каля васьмі гадоў жыве ў Маскве. Паводле слоў сястры, раней ён ніколі не знікаў і заўсёды заставаўся на сувязі. Усе знаёмыя і сябры, з якімі сваячцы ўдалося звязацца, бачылі Дзяніса апошні раз з 24 да 27 жніўня.

Дзяніс нарадзіўся 25 снежня 1993 года. Апошняе месца, дзе яго бачылі — Шчарбінка, раён Спартыўнай вуліцы.

Сям’я просіць адгукнуцца ўсіх, хто мог бачыць мужчыну пасля 27 жніўня або валодае якой-небудзь інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне.

Каментары2

  • Vv
    09.09.2026
    Яго прадалі на сво
  • "покорил" Москву
    09.09.2026
    8 лет живет, и все еще на самой низшей ступени: живет в хостеле, работает курьером.

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы8

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая34

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў6

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы8

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць