Свет1111

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі

У Пентагоне аргументавалі гэта тым, што некаторыя заявы еўрапейскіх лідараў і службовых асоб падрываюць бяспеку кантынента.

Кіраўнік упраўлення палітыкі Пентагона Элбрыдж Колбі, за ім шэф Пенгагона Піт Хэгсэт (у сінім касцюме), фота Chip Somodevilla/Getty Images

На працягу апошніх тыдняў прадстаўнікі Пентагона звярнуліся да некалькіх краін НАТА, у тым ліку краін Балтыі, з просьбай змякчыць рыторыку адносна пагрозы з боку Расіі, піша Reuters.

У Пентагоне аргументавалі гэта тым, што некаторыя заявы еўрапейскіх лідараў і службовых асоб падрываюць бяспеку кантынента.

Паводле слоў крыніц агенцтва, сярод краін, якія атрымалі заклікі стрымліваць публічныя заявы, — Літва, Латвія і Эстонія. Пры гэтым невядома, ці былі гэтыя паведамленні, перададзеныя падчас двухбаковых сустрэч, даведзеныя да ведама ўрадаў іншых еўрапейскіх краін.

Адзін з суразмоўцаў распавёў, што сярод выказванняў, якія прыцягнулі ўвагу амерыканскіх чыноўнікаў, былі заявы еўрапейскіх лідараў пра тое, што Расія апынулася ў безвыходным становішчы і звяртаецца да ўсё больш адчайных захадаў, паколькі яе ўварванне ва Украіну запавольваецца да ледзь прыкметнага тэмпу.

Суразмоўцы адзначылі, што адным з амерыканскіх чыноўнікаў, якія перадалі гэтае паведамленне, быў кіраўнік упраўлення палітыкі Пентагона Элбрыдж Колбі — ключавая фігура ў працэсе цяперашняга перагляду колькасці амерыканскіх войскаў у Еўропе.

Пры гэтым ніводзін з суразмоўцаў не сцвярджаў, што амерыканскі бок выказваў гэтыя заўвагі ў канфрантацыйнай манеры.

Таксама адна з крыніц распавяла, што Колбі нядаўна сказаў аднаму з балтыйскіх чыноўнікаў, што не варта «дражніць» расіян.

Паводле яго слоў, Колбі прывёў у якасці прыкладу непажаданай рыторыкі публічныя заявы еўрапейцаў пра тое, што Расія «загнаная ў кут, як пацук».

Яшчэ адзін суразмоўца агенцтва распавёў, што падчас асобнай нядаўняй сустрэчы Пентагон заклікаў эстонскую дэлегацыю быць «стрыманай» у сваіх заявах.

Паводле слоў аднаго з еўрапейскіх чыноўнікаў, парады Пентагона, хоць і былі выказаныя ў сяброўскім тоне, выклікалі здзіўленне ў еўрапейцаў.

Каментары11

  • Так сказал Пазьняк
    30.10.2026
    Портят отношения эти прибалты между президентами Путиным и Трампом
  • Гражданин РБ
    30.10.2026
    Пентагоновский военный корабль под управлением рыжего клоуна - иди курсом русского корабля
  • Даскакаліся, аўторсеры?
    30.10.2026
    Што і патрабавалася даказаць - калі аўтсорсіш сваю бяспеку, аўтсорсіш і сваю палітыку тым, хто за тваю бяспеку плаціць.

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе3

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі3

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства106

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе3

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць