Грамадства44

У Мінску ў пасажыраў сталі правяраць квіткі на канцавых прыпынках

У Мінску пачалі праводзіць нечаканыя праверкі аплаты праезду на канцавых прыпынках грамадскага транспарту. На гэтым тыдні пасажыры заўважылі, што кіроўцы адчыняюць толькі пярэднія дзверы аўтобусаў і тралейбусаў і не выпускаюць людзей, пакуль не правераць у іх наяўнасць квіткоў, піша Blizko.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Адна з пасажырак у Threads здзівілася такой практыцы і спытала, на якой падставе кіроўцы выконваюць абавязкі кантралёраў і затрымліваюць пасажыраў у транспарце на канчатковых прыпынках.

У «Мінсктрансе» спачатку патлумачылі, што паводле правіл перавозак кіроўца мае права правяраць аплату праезду, пакідаючы для выхаду пасажыраў адны дзверы.

30 кастрычніка прадпрыемства ўдакладніла, што гэта не асабістая ініцыятыва асобных кіроўцаў або аўтобусных і тралейбусных паркаў, а адмысловая акцыя.

У «Мінсктрансе» сцвярджаюць, што пасажыры ў цэлым паставіліся да яе станоўча. Падчас праверак знайшлі некалькі безбілетнікаў. У некаторых выпадках нязвыклы парадак выклікаў спрэчкі, аднак продаж квіткоў, паводле прадпрыемства, у параўнанні з аналагічным днём папярэдняга тыдня павялічыўся.

У «Мінсктрансе» падзякавалі пасажырам, якія своечасова аплачваюць праезд, і заявілі, што такія акцыі будуць працягвацца.

Каментары4

  • Садзіцеся ў трамвай і езжайце ў метро!
    30.10.2026
    «Каб прыбыткова прадаць сваю прадукцыю на экспарт... патрабуецца сапраўды віртуозная лагістыка. І прасцей у найбліжэйшай будучыні не стане»
  • Выдзернi шнур
    31.10.2026
    Выдавi шкло
  • зборнік вершаў
    31.10.2026
    Менскі , пазікі. Памятаю.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць