Свет66

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората

Брытанскі акцёр Саша Барон Коэн упершыню афіцыйна папрасіў прабачэння ў жыхароў Казахстана за вобраз Бората — выдуманага казахстанскага журналіста, якога ён сыграў у камедыі «Борат» 2006 года і яе працягу, знятым у 2020-м. Пра гэта комік заявіў падчас удзелу ў падкасце Happy Sad Confused, піша The Independent.

Саша Барон Коэн у ролі Бората. Фота: Wikimedia Commons

Саша Барон Коэн патлумачыў, што першапачаткова прыдумаў персанажа для Бі-бі-сі, і тады Борат нібыта паходзіў з Албаніі. Яго нацыянальнасць змянялася ў залежнасці ад тэлеканала, які фінансаваў праект. Калі персанажа пачалі паказваць на HBO, Коэну спатрэбілася новая краіна, і ён выбраў Казахстан — бо, паводле яго слоў, пра гэтую краіну людзі ведалі вельмі мала.

«Хачу ўпершыню папрасіць прабачэння ў жыхароў Казахстана, бо Борат не мае да Казахстана ніякага дачынення», — заявіў акцёр.

Выступаючы перад публікай у нью-ёркскім культурным цэнтры 92nd Street Y, Коэн таксама звярнуўся да казахстанцаў з просьбай не ўспрымаць вобраз персанажа асабіста. Ён падкрэсліў, што не мае намеру нікога абражаць і паважае казахстанскі народ і яго культуру.

Коэн узгадаў, што яшчэ на пачатку выступаў у ролі Бората атрымаў цалкам справядлівую скаргу ад пасольства Казахстана. Сярод іншага дыпламаты звярталі ўвагу на вусы персанажа, адзначаючы, што казахстанцы такіх вусоў не носяць. Акцёр таксама прызнаў, што не ўмее пераймаць казахстанскі акцэнт і што самі казахстанцы знешне зусім не падобныя да Бората.

Па словах Коэна, сэнс персанажа заключаўся не ў адлюстраванні Казахстана, а ў высмейванні невуцтва людзей, якія верылі, што неверагодныя і абсурдныя рэчы, паказаныя ў фільме, сапраўды могуць адбывацца ў незнаёмай ім краіне.

Фільм «Борат», які выйшаў у 2006 годзе — скандальная псеўдадакументальная камедыя рэжысёра Лары Чарльза, у якой Саша Барон Коэн іграе выдуманага казахстанскага журналіста Бората Сагдзіева. Сюжэт пабудаваны на паездцы Барата ў ЗША для стварэння рэпартажу, якая, аднак, неўзабаве ператвараецца ў пошукі Памэлы Андэрсан. Галоўны герой, падарожнічаючы па ЗША, іранізуе з амерыканскіх стэрэатыпаў і культуры.

Галоўны герой фільма «Борат»

У казахаў з гэтай карцінай перадусім адмоўныя асацыяцыі. Многія жыхары Казахстана пасля выхаду фільма ўспрынялі яго як абразу свайго народа і прыніжэнне краіны.

Пасля выхаду працягу фільма ў 2020 годзе група амерыканцаў казахстанскага паходжання апублікавала адкрыты ліст, у якім заявіла, што вобраз Бората нанёс непапраўную шкоду міжнароднаму іміджу Казахстана.

Каментары6

  • Скажу непапулярнае
    30.10.2026
    Не лічу Сашу бяшгрэшным анёлам, нарцысізму ў яго не адымеш. Але шкада, што ён ня выбраў Беларусь замест Казахстана. Тут дакладна ёсць каму наносіць "непапраўную шкоду". І свет бы даведаўся пра нас куды раней, чым пратэсты 2020-ага.
  • Абсурд
    30.10.2026
    Скажу непапулярнае, які б тады вой быў у каментах і сацсетках, беларусы вельмі рэзка рэагуюць на саціру альбо на іронію над сабою.
  • Парадокс
    30.10.2026
    Коэн хацеў пакпіць з амерыканскае культуры, а выставіў яе найлепшым чынам. Вельмі годныя і прыемныя людзі.

    А выбачацца за экраннае дурэнне - падвойная дурасць, мне здаецца.

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»58

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць