Грамадства22

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста

На агароднінным кірмашы ў Мінску купцам прапануюць два варыянты: узяць перац па 2,90 рубля за кілаграм ці выбраць яго самастойна, але ўжо па 5 рублёў. Цэннікам падзялілася чытачка выдання «Анлайнер».

Фота: чытачка «Анлайнера»

«На агароднінным кірмашы заўважыла незвычайны цэннік: спачатку пазначана 2,90 рубля, а ніжэй — 5 рублёў, калі выбіраць перац самастойна. Гэта значыць, калі сама выбіраеш тавар, ён амаль у два разы даражэйшы. А калі перац пакладзе прадавец, можна купіць танней. Гэта наогул законна?» — напісала чытачка ў рэдакцыю выдання.

Паводле яе слоў, гэты цэннік быў зняты ў адной з палатак на вуліцы Ясеніна.

Жанчына вырашыла перапытаць прадавачку, ці правільна зразумела ўмовы. Тая патлумачыла, што ўсе перцы добрыя, але некаторыя могуць быць з зялёным бачком або няроўнай формы. Калі ж даць пакупнікам выбіраць самім, яны, паводле слоў прадавачкі, возьмуць толькі самыя чырвоныя і роўныя.

«Я ўзяла па 2,90, і ўсе аказаліся з гнільцой», — дадала чытачка.

Журналісты папрасілі юрыста Івана Райкевіча ацаніць такую практыку.

«Я разумею, што рынак — гэта месца, дзе часам працуюць свае законы, але не настолькі ж?

Падпункт 1.3 пункта 1 артыкула 5 закона «Аб абароне правоў спажыўцоў» замацоўвае права спажыўца на свабодны выбар тавараў, работ і паслуг. А браць са спажыўца грошы за рэалізацыю ягонага ж права — гэта ніяк не суадносіцца з нормамі закона.

Гэта нават не дадатковая паслуга, гэта проста плата з боку спажыўца за тое, што яму дазваляецца рэалізаваць свае правы.

Іншымі словамі, за падобныя вытанчаныя спосабы браць грошы са спажыўца прадавец цалкам можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці», — кажа юрыст.

Каментары2

  • Авантурыст
    30.10.2026
    Усё законна, токі ў цібя юрыдзічэскія законы а для ўсіх астатніх - січас не да законаў. Кожны хаваецца ў бульбу як можэ, во дажэ Сірожа схаваўся ў Краіне для жыцьця. І зубкамі лязгаіць, еўрыкі просіць
  • Спажывец
    30.10.2026
    Публічная аферта.

Цяпер чытаюць

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы15

Бяляцкі: Не трэба спяшацца адмяняць санкцыі. Бо гэта будзе ўспрынята рэжымам як яго перамога і слабасць Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць