Меркаванні2525

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»

Фёдар Паўлючэнка ў эфіры ютуб-канала «Саша, что ты несёшь?!» расказаў, чаму лічыць рашэнне былога палітвязня Анджэя Пачобута вярнуцца ў Беларусь значнай палітычнай падзеяй і якія наступствы яна, на яго думку, можа мець.

Анджэй Пачобут у Гродне. Фота: facebook.com/andrzej.poczobut.9

«Я бачу ў самім гэтым прыездзе вельмі шмат сімвалізму. І я думаю, што наогул гэта ягонае рашэнне паехаць і паездка — гэта такі пункт пералому, пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца», — заявіў Паўлючэнка у жывым эфіры ютуб-канала «Саша, что ты несёшь?!»

Паўлючэнка нагадаў, што пасля адносна спакойнага лета восенню актывізуюцца палітычныя працэсы як у рэгіёне, так і ў свеце. Вяртанне Пачобута ў Беларусь ён разглядае як частку гэтых працэсаў.

«Вось гэты прыезд Анджэя Пачобута, мне здаецца, з'яўляецца дастаткова істотнай часткай усяго гэтага палітычнага працэсу, які ідзе ў рэгіёне».

Асаблівую ўвагу аналітык звярнуў на тое, што адбываецца пасля прыезду Пачобута. Нягледзячы на рэпрэсіўную сітуацыю ў краіне і негатыўную рэакцыю прапагандыстаў, беларускія ўлады яго не затрымалі.

«Прыязджае чалавек, плюе на пагрозы з боку ордэнаносцаў-прапагандыстаў, прыязджае ў Гродна. Ужо ў Азаронка п*рдак лопнуў з-за таго, што ён сфатаграфаваўся на фоне былых казармаў 81‑га пяхотнага палка. Апошні пункт абароны горада ў верасні 1939 года».

Аднак значна важнейшым за рэакцыю прапаганды, на думку Паўлючэнкі, будзе тое, ці зможа Пачобут бесперашкодна заставацца ў Беларусі.

«Калі з Пачобутам усё будзе ў парадку, то гэта, я б сказаў, адкрывае дарогу для доўгаграючых высноў.

Усё крычыць пра тое, што прыезд Пачобута павінен быў справакаваць рэакцыю з боку Крамля. Я (…) кажу пра куратараў, якія канкрэтна кантралююць беларускую сітуацыю».

Паўлючэнка лічыць, што для гэтых людзей сам факт вяртання Пачобута ў Беларусь павінен быць «цалкам непрымальным».

«На фоне таго, што Крэмль сабе спрабуе дазволіць зрабіць, прыезд Пачобута, прычым проста з выклікам, павінен прывесці да нейкай адваротнай рэакцыі. (…)

Дык вось, калі гэтай рэакцыі не наступіць, калі ён спакойна прыедзе і выедзе, то можна будзе казаць (я сам не чакаў, што гэта скажу), пра пэўную самастойнасць Лук[ашэнк]і ў нейкіх пытаннях».

Каментары25

  • Ф
    09.09.2026
    Ага, вось зараз крэмль пачне кіпішыць з нагоды прыезду ў нейкую там Гародню нейкага там чалавека, за якога, да таго ж, падпісаўся Вашынгтон, корчыць якому козью рожу крамлю ў бягучы момант ну зусім не з рукі. Ціпа, страшыцца, што за Пачобутам астатнія паедуць? Дык крамлю гэтага толькі і трэба. Як і луцэ, якому ўшчыльніць турэмныя камеры - як два пальцы аб асфальт. А яшчэ ж ёсць пясок Курапатаў ды сібірскія абшары, з якімі былі добра знаёмыя тыя беларускія дзеячы, якія сто год таму павяліся на падобныя казкі пра "нармалізацыю".
  • Аналізы аналітыкаў
    09.09.2026
    Ну, пэўна, казармы жаш))) А, і мост! Гэта ж сымвал камунікацыі паміж Захадам і Лукашэнкам!!!
  • Камбайн
    09.09.2026
    Паўлючэнка можа называць сябе кім заўгодна. Але калі кожнае "мне здаецца" ён падае як геапалітычны інсайт, то праблема ўжо не ў Лукашэнку. Праблема ў завышанай самаацэнцы "аналітыка".

    [Зрэдагавана]

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць