Здарэнні22

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак

А дзіця з аўтызмам выйшла ў акно, пакуль бацькі выпілі тры літры піва і вырашылі адпачыць.

Ад пачатку года ў Мінску загінулі пяць непаўналетніх. Чатыры выпадкі суіцыду, а адзін падлетак задушыўся.

Маці знайшла 13‑гадовага сына ў пятлі. Гэта не было суіцыдам — падстаў і намеру пазбавіць сябе жыцця ў падлетка не было. Ён хацеў запісаць відэа забаўляльнага характару, але спроба, на жаль, завяршылася няшчасным выпадкам са смяротным вынікам.

Старшы пракурор аддзела пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Вікторыя Капылова распавяла «Мінск-Навінам» і пра іншы трагічны выпадак: загінула дзіця з інваліднасцю, у якога дыягнаставаны аўтызм.

Бацькі падчас абеду выпілі тры літры піва і ляглі адпачываць. Іх сын спачатку сядзеў побач з імі з тэлефонам, а потым яму стала сумна, і ён выйшаў на балкон, адкуль і выпаў.

А ў маі двое 13‑гадовых падлеткаў набылі ў краме рулон фольгі і сумесь для прачысткі труб. Яны збіраліся правесці з імі дослед, змяшаўшы рэчывы ў бутэльцы з вадой, — хлопцам было цікава даведацца, якая хімічная рэакцыя адбудзецца. Раптам бутэлька пачала награвацца і лопнула ў руках аднаго са школьнікаў. Яе змесціва трапіла яму на твар і шыю. Падлетак атрымаў сур’ёзныя апёкі, але выжыў.

Каментары2

  • Лёлік з-пад Лімасола
    09.09.2026
    сучасныя алгарытмы сацсетак літаральна забіваюць
  • приз Дарвина
    09.09.2026
    олимпиада какая-то, главный приз- приз Дарвина

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах3

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту44

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць