Свет55

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль

Рынкі закладваюць у каціроўкі верагоднасць зацяжнога канфлікту на Блізкім Усходзе. 

Фота: Getty Images

Кошт лістападаўскага ф'ючарса на нафту Brent на таргах у сераду вырас на 2,32% і дасягнуў $100,19 за бараль. Папярэдні раз вышэй за адзнаку $100 за бараль Brent гандлявалася 24 ліпеня 2026 года.

Цэны на нафту падскочылі да $100 за бараль пасля таго, як іранскія вайскоўцы заявілі пра ўдары па васьмі амерыканскіх танкерах і двух іншых амерыканскіх суднах у Персідскім заліве.

Акрамя таго, ваенна-марскія сілы Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі паведамілі пра ўдары яшчэ па дзесяці караблях, якія, як сцвярджаецца, пры падтрымцы амерыканскіх вайскоўцаў спрабавалі прайсці праз Армузскі праліў, абвешчаны Іранам закрытым для суднаў і небяспечным для плавання раёнам.

У аўторак Саудаўская Аравія заявіла, што праца некалькіх энергетычных аб'ектаў у краіне была прыпыненая з-за атак. Напады на аб'екты ў Саудаўскай Аравіі ўзмацнілі асцярогі, што пастаўкі нафты з Блізкага Усходу надоўга застануцца на нізкім узроўні з-за атак хусітаў і вайны ў Іране.

З-за гэтага сусветныя запасы нафты скарачаюцца, а цэны на паліва, у тым ліку дызельнае, імкліва растуць. Паводле Bloomberg, у Еўропе кошт дызельнага паліва набліжаецца да $200 за бараль.

Каментары5

  • Жвір
    09.09.2026
    Калі мінулым разам кошт барэля нафты каштаваў 110$, на Пцічы літр дызельнага паліва меў кошт 1,90. Потым барэль патаннеў, і вось ягоны кошт ізноў вырас, цяпер да 100$, але паліва ўжо падскочыла да 2,10... Нейк цікава нехта зь лічбамі гуляе. Выснова: каму вайна, а каму ... Ну, банкі з прыбыткамі большымі, чым да вайны, міл'ярдэры упэўнена абрастаюць "тлушчам"... Дык мо таму на захадзе не сьпяшаюцца спыняць вайну, то даюць узбраеньне Ўкраіне, то бяруць паўзу, падтрымліваючы пэўны ўзровень "тэмпературы" канфлікту ?
  • Жвір
    09.09.2026
    , вой, кошт каштаваў ! І што гэта я напісаў ? 🤭
  • .
    09.09.2026
    Ох, Донни, Донни, лететь на выборах твоим магага вместе с редкими вменяемыми республиканцами, как фанере над Парижем... Хилбиллу никто не говорил, что в Америке грэйт эгейн такой дорогой галлон бензака.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць