Свет55

Венгр на чэмпіянаце свету ў Берліне нечакана зрабіў «ход Беларуссю» і перамог

На чэмпіянаце свету па GeoGuessr, які прайшоў у Берліне, перамог 21‑гадовы венгерскі гулец Сабальч Дэбрэ. У адным з вырашальных раўндаў ён выкарыстаў незвычайны прыём, вядомы як «ход Беларуссю», і дзякуючы яму здолеў бліжэй за суперніка вызначыць месца, дзе быў зроблены здымак, паведамляе rtvi.us.

GeoGuessr — браўзерная гульня, у якой удзельнікам паказваюць выпадковыя выявы з сэрвісу Google Street View, а яны павінны вызначыць іх месца на карце. Чым меншая адлегласць паміж адказам гульца і сапраўдным месцам здымкі, тым больш балаў ён атрымлівае.

Звычайна ўдзельнікі арыентуюцца на навакольны пейзаж, надпісы, дарожныя знакі, асаблівасці руху і іншыя прыкметы. Чэмпіянаты свету па гэтай гульні праводзяцца з 2023 года.

У фінале 5 верасня Дэбрэ гуляў супраць француза Мацье Уэ, вядомага як Blinky. Перад апошнім раўндам гульцам паказалі здымак моста праз раку, на якім знаходзіліся два рыбакі. На заднім плане былі прыватныя дамы, платы і цяпліца.

Француз вырашыў, што гэта Украіна, а венгр нечакана паставіў кропку на Беларусі. Такое рашэнне здзівіла каментатараў, бо Беларусь не мае афіцыйнага пакрыцця Google Street View.

Аднак «беларускі ход» спрацаваў. Выбранае Дэбрэ месца аказалася бліжэй да сапраўднага. Насамрэч фатаграфія была зроблена ў Расіі, недалёка ад мяжы з Эстоніяй.

Прыхільнікі GeoGuessr высока ацанілі незвычайнае рашэнне. У супольнасці гульні яго назвалі адным з самых запамінальных момантаў у гісторыі спаборніцтваў і адзначылі, што раней такі прыём у фіналах чэмпіянатаў, паводле іх звестак, не выкарыстоўваўся.

Сутнасць «ходу Беларуссю» заключаецца ў здагадцы, што калі пейзаж нагадвае Усходнюю Еўропу, то варта рызыкнуць і выбраць Беларусь, нават нягледзячы на адсутнасць афіцыйных здымкаў Google Street View.

Каментары5

  • .
    07.09.2026
    Выпадкова ці не, ён яшчэ і паспрабаваў трапіць у цэнтр Беларусі. І месца на М4 каля Смілавіч рэальна ў 25 км ад афіцыйнага геаграфічнага цэнтра ў Пухавічскім раёне.

    А ў відэатрансляцыі можна ўбачыць і эмоцыі, і тое фота з рыбакамі, месца якога шукалі.
    Чаму б не проста-хутка капіраваць навіну з апошняй крыніцы кожны раз, а яшчэ і трохі дадаць да яе?
  • Аналiтык
    08.09.2026
    Прыемна, калi Беларусь, нашу краiну, успамiнаюць у сувязi з пазiтыўнымi падзеямi ды навiнамi.
  • Мінак
    08.09.2026
    а чаму тады я бачу здымкі, якіх "афіцыйна няма"?

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага11

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

«Ваўкоў баяцца — у лес не хадзіць». Як уладкаваны бізнэс беларускага перакупшчыка ў Польшчы1

Псіхатэрапеўта Кашпіроўскага павязуць хаваць ва Украіну2

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой7

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага11

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць