Грамадства11

У Беларусі ўпершыню выпусцілі «дыетычны» энергетык. У ім амаль няма кілакалорый

У Беларусі ўпершыню выпусцілі энергетычны напой з вельмі нізкай каларыйнасцю. Мінскі завод безалкагольных напояў, які шмат гадоў вырабляе энергетык Bizon, пашырыў асартымент і прадставіў Bizon Light, піша выданне Blizko.by.

На этыкетцы новага напою пазначана, што ён не змяшчае калорый, хоць насамрэч ягоная энергетычная каштоўнасць складае 2 кілакалорыі на 100 мілілітраў. Таму называць яго дыетычным можна толькі ўмоўна: выкарыстоўваць энергетык для пахудання не варта.

Галоўнае адрозненне Bizon Light ад іншых беларускіх энергетычных напояў — адсутнасць вугляводаў, прынамсі паводле інфармацыі на ўпакоўцы. У іншых айчынных энергетычных напоях звычайна змяшчаецца ад 11 да 14 грамаў вугляводаў на 100 мілілітраў, а іх каларыйнасць складае 40—55 кілакалорый. Сярод папулярных замежных напояў высокай каларыйнасцю вылучаецца Burn: у ім 13,5 грама вугляводаў і 56 кілакалорый на 100 мілілітраў.

Замест цукру ў Bizon Light выкарыстоўваюцца падсалоджвальнікі ацэсульфам калію і сукралоза. У іншым прадукце таго ж завода — Bela Cola Light — выкарыстоўваецца больш складаная сумесь падсалоджвальнікаў: фруктоза, цыкламат натрыю, ацэсульфам калію і сахарынат натрыю.

Колькасць вітамінаў у новым напоі такая ж, як у звычайным Bizon. На 100 мілілітраў прыпадае 1,2 міліграма вітаміну Е, 2,14 міліграма вітаміну В3, або РР, 0,24 міліграма вітаміну В6 і 18 мікраграмаў вітаміну В7, вядомага таксама як вітамін Н.

Утрыманне кафеіну складае ад 15 да 40 міліграмаў на 100 мілілітраў. Паводле тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, яго канцэнтрацыя ў энергетычных напоях не павінна перавышаць 40 міліграмаў на такі аб’ём.

Пры гэтым ужо некалькі гадоў вытворцы не абавязаныя пазначаць на ўпакоўцы дакладную колькасць кафеіну. Гэта выглядае супярэчліва, паколькі энергетычныя напоі лічацца патэнцыйна небяспечнымі для падлеткаў, а іх продаж асобам да 18 гадоў забаронены, але інфармацыя пра асноўны кампанент, які забяспечвае энергетычны эфект, можа адсутнічаць.

Беларускія вытворцы ўжо выпускалі энергетычныя напоі без некаторых звыклых інгрэдыентаў. Напрыклад, звычайны Bizon не ўтрымлівае таўрыну і раней рэкламаваўся пад лозунгам «Энергія. Сіла. Без таўрыну». А Віцебскае аблспажыўтаварыства на сваім філіяле ва Ушачах вырабляе напой Energy Prolong без кафеіну. Замест яго выкарыстоўваецца сухі экстракт леўзеі, якую таксама называюць маралім коранем.

Паводле звестак Blizko.by, у Беларусі энергетычныя напоі вырабляюць прынамсі восем кампаній. Сярод айчынных марак — Atom, Bizon, Bizon Light, Ultimo, Slam, Dynami, Energy Prolong, «Ураган», Flash Up, Level, No Limit і Nosorog. Некаторыя з іх маюць абмежаваны рынак збыту: напрыклад, Ultimo прадаецца толькі ў крамах «Суседзі», а Slam вырабляецца выключна для расійскага рынку.

Каментары1

  • Той хто пiсаў навiну не набывае ў Беларусi энергетыкi
    09.10.2026
    Якое ўпершыню... ужо шмат гадоў лiдскi Дынамiт "шугар фры" ягадны смак на палiцах крам

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць