Вайна77

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева

Генерал Суравікін можа ўзначаліць кампанію ўдараў па ўкраінскай інфраструктуры, у прыватнасці па мастах праз Дняпро ў горадзе.

Сяргей Суравікін. Фота: AP

Расія можа зноў задзейнічаць генерала Сяргея Суравікіна, вядомага пад мянушкай «генерал Армагедон», каб узмацніць ціск на Кіеў. Пра гэта паведамляе Bild са спасылкай на брытанскую The Telegraph.

Паводле яе звестак, Суравікін можа ўзначаліць кампанію ўдараў па ўкраінскай інфраструктуры, у прыватнасці па мастах праз Дняпро.

Раней Суравікін ужо праславіўся жорсткімі метадамі вядзення вайны ў Сірыі. Расійскія войскі пад яго камандаваннем удзельнічалі ў аблозе і бамбардзіроўках Алепа.

Праваабаронцы абвінавачвалі расійскія і сірыйскія сілы ў нанясенні ўдараў па бальніцах, школах і жылых кварталах, у выніку якіх загінулі тысячы мірных жыхароў.

У 2022 годзе Суравікін камандаваў расійскімі войскамі ва Украіне, а пазней стаў адным з кіраўнікоў абароны. Пасля мяцяжу Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года генерал знік з публічнай прасторы.

Паводле паведамленняў СМІ, пазней ён займаўся расійскімі ваеннымі аперацыямі ў Афрыцы. Цяпер, як сцвярджаюць брытанскія крыніцы, ён мог вярнуцца ў Маскву і зноў атрымаць важную ролю ў вайне.

Асаблівую ўвагу, паводле звестак The Telegraph, могуць надаць васьмі мастам праз Дняпро ў Кіеве. Іх разбурэнне можа парушыць транспартнае злучэнне паміж часткамі горада і ўскладніць забеспячэнне шматмільённай сталіцы.

Магчымае вяртанне генерала адбываецца на фоне павольнага прасоўвання расійскай арміі на ўсходзе Украіны і значных страт.

Паводле ацэнкі брытанскіх журналістаў, Крэмль можа разлічваць узмацніць ціск на ўкраінскае насельніцтва ўдарамі па інфраструктуры, калі не ўдаецца дасягнуць вырашальнага поспеху на полі бою.

Каментары7

  • Рэйд
    09.10.2026
    Бандыт пригожин ішоу́ са сваімі бандытамі на мацкву, так гэты таксама уцёк з мацквы
  • стрелочник для путина
    09.10.2026
    Суровикин - сирийско-украинский мясник и стрелочник для путина...
  • Хтота врот
    09.10.2026
    Так всё-таки есть продвижение российской армии? А нам говорили, что Украина освобождает территории! И что значит "значительные потери"? А у Украины не значительные? Тогда почему продвижение?

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць