Грамадства2222

«XXI стагоддзе, дзірка ў падлозе». Беларуску абурыў стан прыбіральні на аўтавакзале аднаго з райцэнтраў

У сацыяльнай сетцы Threads беларуска апублікавала відэа з грамадскага туалета на аўтавакзале ў Ельску і звярнула ўвагу на яго стан. Паводле яе слоў, падобны санвузел у райцэнтры існуе ўжо не адно дзесяцігоддзе, піша BG.Media.

Аўтарка відэа адзначыла, што людзі былі вымушаныя карыстацца такой прыбіральняй яшчэ як мінімум 40 гадоў таму, але нічога не змянілася і цяпер. Нават зімой пасажырам даводзіцца наведваць прыбіральню з адтулінай у падлозе. Жанчына заклікала распаўсюджваць публікацыю, каб прыцягнуць увагу мясцовых уладаў да праблемы.

Смотреть в Threads

Відэа выклікала негатыўную рэакцыю карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. Многія ўзгадалі падобныя грамадскія туалеты ў іншых беларускіх гарадах. Адзін з каментатараў заўважыў, што стан грамадскіх прыбіральняў паказвае ўзровень развіцця цывілізацыі ў краіне.

Адна беларуска апублікавала кадры падобнай прыбіральні на вакзале ў Полацку. Яна падкрэсліла, што гаворка ідзе не пра закінуты аб’ект, а пра аўтавакзал у райцэнтры, якім карыстаюцца пасажыры.

Іншая карыстальніца параўнала ўбачанае з прыбіральняй у піянерскім лагеры «Лясная казка» ў Ждановічах, дзе, паводле яе слоў, яшчэ і выкарыстоўваюць шмат хлоркі.

Некаторыя ўзгадалі падобную сітуацыю на чыгуначнай станцыі Беларусь у Заслаўі. Адзін з каментатараў напісаў, што тамтэйшая прыбіральня такая ж, хоць у горадзе да свята «Дажынкі» абнавілі дарогі і тратуары, а таксама ўсталявалі помнікі і скульптуры. Іншы карыстальнік іранічна заўважыў, што ў будынках адміністрацый, судоў і пракуратуры прыбіральні, напэўна, значна камфортнейшыя.

Некаторыя каментатары жартавалі, прапануючы ладзіць экскурсіі ў стылі «Назад у СССР» або раілі лепш схадзіць у кусты, чым карыстацца такім туалетам.

Аднак былі і тыя, хто лічыў, што ў іншых месцах прыбіральні выглядаюць яшчэ горш. У якасці прыкладу згадвалі туалет каля могілак у мінскай Чыжоўцы і санвузел у мінскім наркалагічным дыспансеры на вуліцы Ваўпшасава.

Каментары22

  • Ачко Лукашэнкі
    09.10.2026
    Чаго далёка хадзіць на кожнай чыгуначнай станцыі каля Менска можна патрапіць у такое ачко. Пазорышча! Пабудаваць сартыр - мільён, адмыць кароў навогул немагчыма.
  • расейская прыбіральня
    09.10.2026
    расейская прыбіральня, пасля 35+ год незалежнасці, затое цой і рукі ў гору па радыя
  • Руслан
    09.10.2026
    Насамрэч трэба радавацца, што хоць такі туалет ёсць. Які заўсёды адчынены. У тых жа Ашмянах туалет на аўтастанцыі працуе па раскладзе, і калі трэба схадзіць а ён зачынены - то хоць на траву перад іспалкомам сікай, бо больш няма дзе.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне1

Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне3

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску59

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца41

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта80

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць