Навука і тэхналогіі77

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць

Чытанне палітычных навін наўпрост уплывае на тое, як вы паводзіце сябе ў офісе і наколькі эфектыўна працуеце. Навукоўцы высветлілі, як нават кароткачасовыя ўсплёскі спажывання палітычнага кантэнту выклікаюць эмацыйную ланцуговую рэакцыю ў калектыве.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Даследаванне групы амерыканскіх навукоўцаў пад кіраўніцтвам Іана Х’юза (Ian M. Hughes) было апублікаванае ў часопісе Computers in Human Behavior.

На працягу дзевяці тыдняў падчас прэзідэнцкіх праймерыз 2024 года ў ЗША аўтары сачылі за паводзінамі 308 работнікаў. Удзельнікі штотыдзень адзначалі, як часта яны спажывалі негатыўную ці пазітыўную палітычную інфармацыю праз сацыяльныя сеткі, тэлебачанне, падкасты і газеты. Гэта дазволіла навукоўцам прасачыць, як кароткачасовыя адхіленні ад звычайнага ўзроўню чытання навін, кантэнту, не датычнага да працы, адбіваюцца на штодзённым эмацыйным стане і працоўных буднях.

Высветлілася, што тыдні, калі людзі спажывалі больш негатыўных палітычных навін, чым звычайна, прыводзілі да росту трывожнасці. У такія перыяды супрацоўнікі імкнуліся зберагчы свае эмацыйныя рэсурсы і істотна зніжалі ўключанасць у працу. Акрамя таго, трывожнасць прымушала людзей больш старанна фільтраваць сваю мову і сачыць за кожным словам, каб пазбегнуць патэнцыйных канфліктаў і дадатковага стрэсу.

У той жа час пазітыўны палітычны кантэнт дэманструе адваротны эфект: чытанне навін, якія нясуць станоўчыя эмоцыі, выклікае пачуццё надзеі.

Надзея становіцца псіхалагічным рэсурсам, які стымулюе людзей інвеставаць сваю энергію ў працу, падвышае ўключанасць і заахвочвае часцей дапамагаць сваім калегам з працоўнымі задачамі. Прычым эфект надзеі і пазітыўных навін аказаўся больш устойлівым і доўгатэрміновым, чым кароткачасовыя ўсплёскі трывогі ад негатыву.

Аўтары даследавання грунтаваліся на тэорыі захавання рэсурсаў і патлумачылі, што эмацыйны стрэс ад палітыкі за межамі працы не знікае, калі чалавек прыходзіць на працоўнае месца. Хоць спажыванне адмоўных і станоўчых навін у сярэднім не адрознівалася па аб’ёме і паступова зніжалася цягам перыяду даследавання, менавіта персанальныя тыднёвыя ўсплёскі негатыву найбольш вынішчаюць чалавечыя рэсурсы.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што праца ва ўмовах палітычнай напружанасці вымагае ад супольнасцяў і працадаўцаў увагі да ментальнага здароўя, але без спроб кантраляваць ці забараняць тое, што чытаюць работнікі.

Каб нейтралізаваць уплыў негатыўных навін, эксперты раяць балансаваць спажыванне інфармацыі пазітыўным кантэнтам, дбаць пра паўнавартасны адпачынак і сон, а таксама шукаць апору і адчуванне кантролю ў валанцёрстве ці грамадскіх актыўнасцях.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • дзякуй, кэп
    09.10.2026
    Благія навіны трывожаць, добрыя - абнадзейваюць. Не пераблытайце - і Шнобелеўская прэмія гарантаваная.
  • %
    09.10.2026
    — И — боже вас сохрани — не читайте до обеда советских газет.
    — Гм… Да ведь других нет.
    — Вот никаких и не читайте.
  • Абы-што
    09.10.2026
    Не, працягне знішчаць нашае ментальнае здароўе вусамі, начосамі і іншым лайном. Вось каб як-небудзь прымусіць лукашыстаў чытаць Нашу Ніву, праз год-другі яны б на сцяну палезлі.

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

На Кіпры п’яны расіянін прычапіўся да п’янай украінкі. Яе спадарожнікі збілі яго на горкі яблык — можа страціць вока35

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай26

Памёр адзін з акцёраў-блізнюкоў з папулярнага фільма «Нянькі»1

Самыя папулярныя браўзеры, сацсеткі і ШІ-пошукавікі ў Беларусі11

Выйшла кніга пра Зянона Пазняка. Яе рыхтавалі больш за 10 гадоў17

Былы расійскі губернатар Гладкоў адмовіўся ад канала з 400 тысячамі падпісчыкаў. У Крамлі былі незадаволеныя яго актыўнасцю

Беларусы незадаволеныя канцэртам «Тату» ў Мінску — бо артысткі спявалі не на рускай мове28

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы37

Дэталі аварыі на Міншчыне, дзе загінулі трое: 21‑гадовага кіроўцу пазбавілі правоў — але рашэнне не паспела ўступіць у сілу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць