ЕС увёў рэкордную колькасць новых санкцый супраць расійскіх кампаній, звязаных з уварваннем ва Украіну
Кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза зацвердзілі амаль 1600 новых санкцыйных пазіцый, звязаных найперш з расійскім ваенна-прамысловым комплексам.

Паводле слоў кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Каі Калас, больш за палову новых фігурантаў звязаныя з ланцужкамі вытворчасці балістычных ракет. Гэта найбуйнейшае адначасовае пашырэнне санкцыйнага спіса ЕС з пачатку поўнамаштабнай вайны, піша Bild.
У спіс таксама ўвайшлі 77 расійскіх палітыкаў, датычных, паводле ацэнкі ЕС, да правядзення выбараў у Дзяржаўную думу на акупаваных тэрыторыях Украіны.
Для фізічных асоб санкцыі звычайна азначаюць замарожванне актываў і забарону на ўезд у ЕС, для арганізацый — замарожванне актываў і забарону на прадастаўленне ім сродкаў.
Адначасова Еўрасаюз мае намер ужо на гэтым тыдні выдзеліць Украіне дадатковыя сродкі на закупку беспілотнікаў і ракет для ўзмацнення СПА. Пасля размовы з Уладзімірам Зяленскім старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла: «Вайна ўступіла ў новую, яшчэ больш змрочную фазу. Расія буксуе на полі бою і наносіць удары па мірных жыхарах далёка за лініяй фронту».
-
«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа
-
У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую
-
У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы
Каментары