Грамадства

У Беларусі плануюць увесці абавязковую сертыфікацыю гатэляў

У Беларусі абмяркоўваюць праект указа, які прадугледжвае абавязковую сертыфікацыю гасцініц паводле сістэмы зорак. Пра гэта паведаміла начальніца аддзела сертыфікацыі паслуг Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Таццяна Смірнова ў эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны».

Гатэль «Вальдарф Асторыя» ў Мінску. Фота: Lookby.media

Паводле слоў чыноўніцы, праект указа ўжо прайшоў этапы ўзгаднення і цяпер знаходзіцца ва ўрадзе. Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае.

Пры распрацоўцы новай сістэмы ўлічваюць досвед Расіі, дзе сертыфікацыя сродкаў размяшчэння з’яўляецца абавязковай. Калі гатэль не адпавядае неабходным патрабаванням, орган па сертыфікацыі вызначае недахопы і тлумачыць, што трэба зрабіць для атрымання адпаведнай катэгорыі.

Прадугледжваецца паэтапнае ўвядзенне новых правіл. Да 1 студзеня 2028 года сертыфікацыю павінны будуць прайсці буйныя гатэлі, у якіх больш за 70 нумароў. Да 1 студзеня 2029 года гэтае патрабаванне плануюць распаўсюдзіць на гатэлі з менш чым 70 нумарамі.

Смірнова адзначыла, што працэс, як чакаецца, пройдзе без істотных цяжкасцяў, бо да ўвядзення абавязковай сертыфікацыі рыхтаваліся не першы год.

Цяпер у Беларусі працуе каля 600 гатэляў, але афіцыйныя сертыфікаты адпаведнасці пэўнай катэгорыі атрымалі толькі 90 з іх. Пяць гатэляў маюць пяць зорак, дзесяць — чатыры зоркі, 44 — тры зоркі, дзесяць — дзве зоркі. Яшчэ 12 устаноў маюць катэгорыю «без зорак». Акрамя таго, сертыфікацыю прайшлі дзевяць хостэлаў.

Інфармацыю пра афіцыйную сертыфікацыю гатэляў можна знайсці на сайце «Качество.бел» у раздзеле «Сертыфікаваныя гатэлі Беларусі». Там пазначаныя катэгорыі гатэляў і тэрміны дзеяння іх сертыфікатаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: Мірнае пагадненне па Украіне немагчымае без удзелу Еўрасаюза5

McLaren, Maserati і не толькі. На адной паркоўцы ў Мінску заўважылі вельмі дарагія аўто6

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом2

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі25

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць