Беларускі дызайнер Ягор Ждановіч паказаў пухавік, у якасці напаўняльніка для якога выкарыстаў 15 тысяч пялёсткаў сапраўдных руж. Мадэль увайшла ў яго калекцыю «Куцюр».

Свой незвычайны твор дызайнер прысвяціў былой каханай Настассі. Паводле яго слоў, за тыдзень да выпуску пухавіка ён хацеў падарыць яго дзяўчыне, але яна адмовілася ад падарунка. Ждановіч падкрэсліў, што не ствараў гэтую рэч з мэтай аднавіць адносіны.
Пухавік існуе ў адзіным экзэмпляры. Дызайнер заявіў, што яго немагчыма будзе паўтарыць або набыць. Рэч не атрымае цаны і застанецца на сайце як частка асабістай гісторыі яе стваральніка.
Гэта не першая незвычайная праца Ждановіча. Раней ён выпусціў пухавік з натуральнага лугавога сена.
Каментары
пугачова на пляж будзе насіць