Нерухомасць11

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?

Гэта больш чым у чатыры разы даражэй, чым у сярэднім у сталіцы.

Палац у шматпавярховіку

Кватэра, квадрат у якой каштуе каля $10180, самая дарагая з выстаўленых на продаж у Мінску. Месціцца яна ў ЖК «Поры года» па адрасе Кісялёва, 17.

Просяць за яе $2,88 мільёна. Агульная плошча кватэры — 283 метры.

Як па плошчы, так і па інтэр'ерах яна больш падобная да палаца, а не да кватэры. Рамонт у гэтай кватэры выкананы ў класічным (палацавым) стылі з выяўнымі элементамі барока і ракако.

Фота: realt.by

У кватэры тры санвузлы, адзін з якіх па памерах супастаўны са студыяй у «Мінск-Свеце», тры гардэробныя і нават пральня.

Фота: realt.by

У асноўным спальным пакоі стаіць вялікі ложак. Столь і сцены упрыгожаныя ляпнінай, на падлозе ляжыць паркет.

Фота: realt.by

Таксама ёсць вялізная сталовая-гасцёўня, дзве спачывальні, кабінет і кухня.

Аздабленне, уся мэбля і тэхніка ў кватэры выключна вытворчасці дарагіх брэндаў.

Фота: realt.by

Сантэхніка і кухонны посуд у гэтай кватэры — італьянскай фірмы Versace.

Агулам кватэра пакідае ўражанне, быццам гэта нейкі палац XVIII—XIX стагоддзя, у якім жывуць арыстакраты. 

Скрыншот: Яндэкс Панарамы

Пры гэтым сам дом, у якім месцяцца гэтыя царскія апартаменты, звонку выглядае далёка не арыстакратычна.

З тэрасай і відам на Сляпянку

У кватэры, якую прадаюць у ЖК «Аквамарын», квадрат каштуе $10650. Агульная плошча — 216 метраў, з якіх амаль 93 прыпадае на тэрасу, з якой адкрываецца від на Сляпянку.

Фота: realt.by

Самае вялікае памяшканне ўнутры кватэры — кухня-гасцёўня на 69 квадратаў. Рамонт у кватэры выкананы ў сучасным мінімалістычным стылі.

Фота: realt.by

У кватэры два санвузлы, гардэробная на 21 квадрат і тры спачывальні. Адная для дарослых на 19 метраў і дзве дзіцячыя, якія маюць праход паміж сабой.

Фота: realt.by

У апісанні пазначана, што над праектам кватэры працавалі французскія дызайнеры.

Фота: realt.by

Разам з кватэрай ідуць два памяшканні на даху (творчыя студыі па 23 метры кожная) і два машына-месцы з прыладай сілкавання для электрааўтамабіляў.

Фота: realt.by

За ўсё разам просяць $2,3 мільёна.

Апартаменты ў DEPO

Самы дарагі метр — у трохпакаёўцы ў квартале DEPO, 11 тысяч даляраў. Праўда, з улікам даволі невялікай плошчы кошт кватэры не такі ўжо высокі ў параўнанні з папярэднімі варыянтамі — усяго $980 тысяч.

Фота: realt.by

Кватэра выканана ў мінімалістычным стылі з элементамі джапандзі (гэта спалучэнне японскага і скандынаўскага стыляў).

Самае вялікае памяшканне — кухня-гасцёўня амаль на 30 квадратаў.

Фота: realt.by

Што да астатніх пакояў — спальні і кабінета, — то іх памеры сціплыя — 14,5 метра і 15 метраў.

Фота: realt.by

Таксама ў кватэры ёсць два санвузлы і невялікая гардэробная з акном.

Наколькі рэальныя такія цэны на кватэры ў Мінску?

Пакуль самай дарагой кватэрай у Мінску, прададзенай за ўвесь час, лічацца апартаменты ў жыллёвым комплексе «Камфорт Парк» па адрасе Грыбаедава, 21. Кватэру на 168 метраў прадалі гэтым летам за $1,167 мільёна, то-бок амаль па $7000 за метр. І гэта за кватэру з голымі сценамі. Два парковачныя месцы каштавалі яшчэ амаль $100 тысяч.

Каментары1

  • .
    12.10.2026
    У хозяина реально в детстве не было велосипеда...

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны16

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У папы Льва XIV знайшлі новаўтварэнне ў лёгкім. Яго прааперуюць5

Што адбываецца з дызельным палівам у ЗША і чаму Трамп так клапоціцца пра гэта10

Мінсувязі патлумачыла, чаму не працуе «Обращения.бел»2

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак23

«Гэта сапраўдны квантавы скачок для мяне!» Калеснікава сыграла з сімфанічным аркестрам у Аўстрыі25

Зяленскі адмовіўся спыняць удары па расійскіх НПЗ, пакуль Расія атакуе ўкраінскую энергетыку36

У Беларусь з ААЭ экстрадзіравалі грамадзяніна Мадагаскара, якога вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі4

У Польшчы тэрмінова збіраюць службы бяспекі праз паведамленне пра падрыхтоўку замаху на Туска і міністра абароны12

Чангарскі мост разбураны — важны лагістычны маршрут расійскіх войскаў атрымаў новыя пашкоджанні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны16

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць