Грамадства55

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак паскардзіўся на праверкі. І назваў паездкі манашак Свята-Елісавецінскага манастыра па Еўропе «гераічнымі»

Духоўнік Свята-Елісавецінскага манастыра Андрэй Лемяшонак прызнаўся, што яго выклікаюць ужо шмат гадоў, піша «Хрысціянская візія».

Уладзімір Пуцін з Андрэем Лемяшонкам. Фота: kremlin.ru

«Вось я зараз знаходжуся сапраўды на парахавой бочцы ўжо шмат гадоў, таму што я не ведаю, хто што напіша на нас, і мяне выклікаюць. Разумееце, гэта лёгка сказаць, калі ты адказваеш за людзей, гэта зусім па-іншаму, разумееце? Гэта зусім па-іншаму. Але гэта дае магчымасць не расслабіцца, але ў нейкі момант становіцца вельмі цяжка. Вельмі цяжка, шчыра кажучы, так. І хочацца нейкага перадыху», — сказаў ён падчас сваёй перадачы на ютубе.

Год таму ў манастыры прыпынялі прыём запісак на месцах — гэта было звязана з фінансавай праверкай, звяртае ўвагу «Хрысціянская візія». Рэвізію ініцыявала як кіраўніцтва БПЦ, так і дзяржаўныя органы. Падставай паслужылі скаргі на фінансавыя злоўжыванні ў манастыры.

Лемяшонак у перадачы таксама прызнаўся, што сёстры яго манастыра працягваюць гандляваць у Францыі і Швейцарыі. Ён расказаў, што яны толькі нядаўна вярнуліся з паездкі.

Іх падарожжа на беларускіх нумарах па краінах Заходняй Европы Лемяшонак назваў «гераічным».

Свята-Елісавецінскі манастыр вядомы тым, што падтрымлівае Расію ў вайне супраць Украіны. 

Летась Лемяшонку Пуцін асабіста ўручыў медаль Пушкіна — «за вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю рускай мовы і культуры за мяжой». Такі ж медаль атрымала і гродзенская ігумення Гаўрыіла.

Каментары5

  • імперская, замежная кодла
    11.10.2026
    Правільна, правярайце-правярайце, гэта імперская, замежная кодла агулам ідзе міма касы

    NN: "3 кастрычніка ў Навагрудскім раёне адбыўся штогадовы хрэсны ход да месца, вядомага як «Навагрудская Галгофа». Гэта месца, дзе пасля прыход савецкай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 годзе быў забіты Грэцкі протаіерэй Мікалай Нядзведскі, паведамляе навагрудскі царкоўны прыход."


    Зусім не здзіўлены, + трэба рабіць Беларускі Грэцкі збор незалежным. Каб не парушаць кананічнага права
  • шок ў канторах фсб - "рпц", КПРФ
    11.10.2026
    імперская, замежная кодла, уяві шок ў канторах фсб - "рпц" , КПРФ (і ЛЕВАКОЎ ЭЗ), яны нічога не разумеюць што ў РБ робіцца.
  • сумесь ісламу з мангольскім нестарыянствам
    11.10.2026
    імперская, замежная кодла, У масковіі не было (і няма) хрысціянства — там існавала сумесь ісламу з мангольскім нестарыянствам (архітэктура, адзенне, зброя, рабства, гарэмы‑цэрэмы; паўсюль — іслам або ўплыў ісламу). Таму ўсе дзеянні масковіі і яе царквы трэба разумець, улічваючы гэтую сітуацыю.

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай24

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года21

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай24

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць