Грамадства2424

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле

Падчас святкавання ў Расіі афіцыйнага Дня народнага адзінства ў Крамлі правялі цырымонію ўзнагароджання медалямі Пушкіна. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сам уручыў медалі сярод іншага кіраўніку мінскага Свята-Елісавецінскага манастыра Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гродзенскага жаночага манастыра Раства Багародзіцы Гаўрыіле (Марыі Глухавай). 

Уладзімір Пуцін з Андрэем Лемяшонкам. Фота: kremlin.ru

Царкоўных дзеячаў з Беларусі ўзнагародзілі «за вялікі ўклад у захаванне і папулярызацыю рускай мовы і культуры за мяжой».

У сваёй прынагоднай прамове Гаўрыіла гаварыла Пуціну шмат кампліментаў. Па яе словах, ён з'яўляецца «не толькі годным грамадзянінам зямной Айчыны Вялікай Расіі, але Гасподзь блаславіў вас быць стырнавым дзяржаўнага карабля, якім вы мудра кіруеце вось ужо чвэрць стагоддзя».

Уладзімір Пуцін з ігуменняй Гаўрыілай. Фота: kremlin.ru

І Лемяшонак, і Гаўрыіла вядомыя як актыўныя прапагандысты ідэй «рускага свету» і прыхільнікі расійскай імперскай палітыкі. 

Каментары24

  • Парыльшчык
    04.11.2025
    Андрэй Лемяшонак разбурае беларускасць праз падтрымку рэжыму Лукашэнкі і прарасійскія погляды. Ён падтрымлівае вайну Расеі ва Украіне, арганізуе збор сродкаў на расійскую армію і прасоўвае ідэалогію, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам і незалежнасці Беларусі.
  • Санта Бэрримор
    04.11.2025
    Богомерзкие создания неплохо гармонируют между собой.
  • Вольга
    04.11.2025
    Заставацца па месцы ўручэння бляшак назаўсёды. Пажадана - як найглыбей.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства61

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію19

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму5

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць