Прэзідэнт таксама адзначыў, што мэта расійскіх удараў — максімальна ўскладніць жыццё людзям, жыццё нашых гарадоў і вёсак».

Расійскія войскі ўдарамі па мастах і энергасістэме «спрабуюць падзяліць Украіну па Дняпры», заявіў у вячэрнім тэлезвароце Уладзімір Зяленскі.
Уладзімір Зяленскі ўчора правёў пасяджэнне Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага з удзелам прадстаўнікоў прыфрантавых рэгіёнаў, у прыватнасці Харкава, Херсона, Дняпра, Сум і Данеччыны. Таксама ў ім узялі ўдзел мэр Кіева, прадстаўнікі ўрада і ваеннае камандаванне.
«Вельмі шмат, сапраўды вельмі шмат пытанняў, якія трэба вырашыць для тых абласцей, гарадоў і грамад, якім найцяжэй праз усе гэтыя расійскія ўдары. Мы дэталёва абмеркавалі выклікі, звязаныя з расійскай аперацыяй супраць нашых мастоў і энергасетак. Расія спрабуе раз'яднаць Украіну па Дняпры і максімальна ўскладніць жыццё людзей, жыццё нашых гарадоў і вёсак», — сказаў кіраўнік Украіны ў вячэрнім звароце.
Каментары