Грамадства

Лукашэнка пацвердзіў, што мае намер будаваць яшчэ адзін азотны камбінат

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы пабудаваць у Беларусі яшчэ адзін камбінат па вытворчасці азотных угнаенняў. Ён таксама заявіў пра неабходнасць павялічыць выпуск фосфарных угнаенняў. Пра гэта ішла гаворка 9 лістапада ў Шклове на нарадзе, прысвечанай сучасным падыходам да рэгіянальнага развіцця, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Dmitry Astakhov, Sputnik, Government Pool Photo via AP

Лукашэнка нагадаў, што Беларусь ужо адправіла ў ЗША пробную партыю калійных угнаенняў. Паводле яго, амерыканцы таксама зацікаўленыя ў іх пастаўках. Аднак найперш угнаеннямі неабходна забяспечыць беларускіх аграрыяў.

«Сёння ўгнаенні маюць прыстойную цану. Нават амерыканцы просяць мяне, каб ім паставілі калійныя ўгнаенні. Пробную партыю мы адправілі. Выгружаем. Але найперш мы клапоцімся пра тое, каб забяспечыць сваіх сялян», — заявіў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што для гэтага трэба стварыць належныя базы і склады захоўвання. Угнаенні, па яго словах, нельга пакідаць пад адкрытым небам, тым больш што цяпер яны маюць высокую цану.

Таксама палітык паведаміў, што цяпер прапрацоўваецца пытанне будаўніцтва яшчэ аднаго прадпрыемства па выпуску азотных угнаенняў. Акрамя таго, Беларусь актыўна працуе над развіццём вытворчасці фосфарных угнаенняў.

Лукашэнка хацеў бы, каб іх выпуск павялічыўся. У такім выпадку краіна зможа вырабляць комплексныя ўгнаенні, за якія на міжнародным рынку, паводле яго слоў, добра плацяць.

У верасні гэтага года на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Расіі Аляксеем Рускіх Лукашэнка ўжо прапаноўваў пабудаваць азотны камбінат сумесна з «Газпрамам». Тады ён звязваў гэтую ідэю з магчымасцю пастаўляць прадукцыю ў ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць