Што рабіць у такой сітуацыі?

У мікрараёне Чыжоўка бабры абгрызлі дрэвы на беразе Свіслачы. Гэта выклікала трывогу ў мясцовых жыхароў.
Падобны выпадак адбыўся і ў Студэнцкім парку каля станцыі метро «Пятроўшчына»: там грызуны знішчылі 12 дрэў. Пра гэта Onliner.by паведамілі чытачы.
Фотаздымкамі пашкоджаных насаджэнняў у Чыжоўцы падзяліўся Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У ведамстве патлумачылі, чаму бабры грызуць дрэвы і як у такіх выпадках можна абараніць насаджэнні.
— Грызці дрэвы — базавы інстынкт баброў, неабходны для будаўніцтва хатак, стварэння плацін і нарыхтоўкі корму на зіму. З'яўленне гэтых грызуноў у Мінску — не рэдкасць, такія выпадкі фіксаваліся ў папярэднія гады ў розных раёнах

У камітэце нагадалі, што парадак дзеянняў у падобных сітуацыях рэгулюецца законам «Аб жывёльным свеце». Адзін са спосабаў абароны насаджэнняў — устаноўка агародж і спецыяльных прыстасаванняў, якія абмяжоўваюць доступ жывёл да дрэў.
Яшчэ адзін варыянт — разбурэнне плацін, нор і хатак у месцах, дзе пасяленні баброў недапушчальныя. Гэта павінна заахвоціць жывёл перасяліцца ў іншыя месцы без прычынення ім фізічнай шкоды.
Адлоў або здабыча баброў дапускаюцца толькі ў крайнім выпадку, калі астатнія меры немагчымыя або не даюць выніку.
Рашэнне аб неабходных мерапрыемствах прымае мясцовая адміністрацыя. Яна павінна стварыць камісію, якая абследуе тэрыторыю, складзе акт і вызначыць план дзеянняў
Каментары