Грамадства1010

Ігумення Гаўрыіла атрымала ўзнагароду за дапамогу расійскаму батальёну, які ўдзельнічае ў нападзе на Украіну

Ігумення жаночага манастыра ў Гродне з'ездзіла ў Санкт-Пецярбург на Сусветны рускі сабор і вярнулася не з пустымі рукамі.

Фота: obitel-grodno.by

Матушка Гаўрыіла з Гродна з'ездзіла ў Санкт-Пецярбург і паўдзельнічала ва Усерасійскім форуме Сусветнага рускага народнага сабора. Гэта арганізацыя, створаная пад эгідай РПЦ, якая займаецца прапагандай ідэй «рускага свету».

На гэты раз форум, які прайшоў у парламенце Пецярбурга, быў прысвечаны «фармаванню нацыянальнай ідэі суверэннай Расіі». Матушку Гаўрыілу запрасілі на секцыю «Сям'я. Грамадства. Дзяржава. Ад Малой Царквы да Вялікай краіны», дзе яна распавяла аб супрацоўніцтве БПЦ і дзяржавы ў справе прасоўвання «традыцыйных духоўных каштоўнасцяў».

У кулуарах Гаўрыіла актыўна фатаграфавалася з удзельнікамі сходу, у тым ліку з расійскімі вайскоўцамі, сярод якіх былі і ўдзельнікі імперыялістычнай вайны супраць Украіны. Здымкі ў багатай фотасправаздачы апублікаваў сайт Гродзенскага манастыра.

Нагадаем, што матушка Гаўрыіла — расійская манашка, якая ўзначальвае манастыр у Гродне.

Фота: obitel-grodno.by

Чаго няма ў справаздачы, дык гэта паведамлення пра ўзнагароду, якую Гаўрыіла атрымала за дапамогу расійскім вайскоўцам на фронце. Пра ўзнагароджанне ігуменні расказала Вольга Бондарава. 

Гаўрыіла атрымала грамату ад расійскага войска — за «дабрачынную дапамогу, аказаную расійскім вайскоўцам батальёна РЭБ, якія выконваюць свой абавязак і абараняюць суверэнітэт і бяспеку Расіі». 

Гродзенскаму манастыру ўдзельнікі вайны супраць Украіны дзякуюць не ўпершыню. Нараўне са Свята-Елісавецінскім манастыром манастыр у Гродне з'яўляецца адным з цэнтраў падтрымкі расійскай арміі ў БПЦ. Так, у красавіку Гродзенскі манастыр перадаў вайскоўцам прадукты, генератар і абязбольвальныя прэпараты.

Апытанка

Каментары10

  • Хрыч
    22.10.2024
    Хоть был пожарником Гаврила, Гавриле дали фильм снимать!
  • стары литвин
    22.10.2024
    Старая ведьма..
    гнать это ЗАО "Секта РПЦ" ...
  • Спадар
    22.10.2024
    ЗА РУСКИМ ПАПОМ --- ЗАУЖДЫ ПРЫХОДЗИЦЬ РУZZКИ ШТЫК!

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»15

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

«Гнеў і сорам». Макрон звярнуўся да нацыі пасля пагромаў21

У Беларусі прадаюць легендарны Rolls-Royce 1977 года. У такой версіі было выпушчана ўсяго 500 машын. Колькі просяць?2

У раёне вуліцы Каржанеўскага пабудуюць мост цераз чыгунку

Пуцін прапанаваў правесці саміт з Трампам і Сі для абмеркавання вайны ва Украіне7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»15

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць