Ігумення Гаўрыіла пра тых, хто выехаў: Не пакаюцца — прамая дарога ў пекла
Настаяцелька Свята-Раство-Багародзічнага жаночага манастыра ў Гродна ігумення Гаўрыіла выказалася пра людзей, якія з'ехалі з Беларусі пасля пратэстаў, асцерагаючыся палітычнага пераследу.

Яна заявіла, што калі б тыя сказалі Лукашэнку «Даруйце нам», усё было б інакш.
«Гордасць — гэта адзін з сямі смяротных грахоў. Калі яны ў гэтым не пакаюцца — прамая дарога ў пекла. Але ж прэзідэнт, у яго міласцівае сэрца, ён даруе. Калі б Аляксандр Рыгоравіч наш не дараваў тым, хто правініўся, то тады, напэўна, мала б людзей было на волі»,
— пракаментавала ігумення гродзенскага жаночага манастыра ў перадачы Рыгора Азаронка на СТБ.
«Кожны бягун, які збег ад нас. Ты лепш вярніся, няхай з табой папрацуюць таварышы з міліцыі, сумленныя, парадачныя, цябе да парадку прывядуць, і ты зноў станеш тым, кім ты, можа, быў», — настаўляла яна.
А пад канец сказала, што ў Беларусі мірнае, спакойнае жыццё і па просьбе Азаронка блаславіла яго.
Асабісты кіроўца — кадэбіст, у сябрах — памочнік Лукашэнкі. Хто такая матушка Гаўрыіла з Гродна
Ігуменню Гаўрыілу ўключылі ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці, тая ў адказ захваліла Лукашэнку
Патрыярх Кірыл ушанаваў «рускамірную» актыўнасць ігуменні Гаўрыілы ордэнам
«Два дні гарэў твар». Ігумення Гаўрыіла распавяла, што трапіла пад польскі вадамёт
Цяпер чытаюць
На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары