Спорт55

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя

«У 18 гадоў я думала: «Значыць так, да 25 гадоў я выйграю ўсё, што хачу. У 25 гадоў нараджу, вярнуся і працягну перамагаць».

Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images

Першая ракетка свету Арына Сабаленка ўваходзіць у дзясятку самых высокааплатных тэнісістак. За сваю кар'еру яна зарабіла $42 мільёны прызавых.

«Грошы — гэта, вядома, прыемны бонус ва ўсёй гэтай гісторыі, але не было такога, што я гуляю матч: «Дык вось там жа столькі грошай за выйгрыш!» Ніколі. Я проста хачу ўнесці сваё прозвішча ў гісторыю. (…) Грошы — бонус добры. Пытанне, як ты імі карыстаешся», — 

кажа Сабаленка ў інтэрв'ю блогеру Аляксандру Сакалоўскаму.

Сабаленка цалкам фінансуе сваю каманду, якая складаецца з васьмі-дзевяці чалавек (уключаючы трэнераў, спарынг-партнёра, фітнэс-трэнера і фізіятэрапеўта). Праўда, яна не называла лічбаў, заўважыўшы, што «стараецца пра гэта не думаць».

Па словах спартсменкі, яна імкнецца забяспечыць для ўдзельнікаў сваёй каманды максімальны камфорт у раз'ездах. Усе фінансавыя пытанні яна дэлегуе менеджару.

«Я не хачу, каб мая каманда жыла ў якой-небудзь не зусім зразумелай гасцініцы. Хачу, каб усе былі ў камфорце, каб мы ўсе ішлі да адной мэты ў маральна добрым стане. (…) Я да гэтага стаўлюся як да інвестыцыі ў наш поспех».

Сабаленка прызналася, што ўдзельнікі яе каманды выкарыстоўваюць яе грошы для таго, каб рабіць стаўкі на спорт.

Цяжкі выбар: сям'я ці спорт

Сабаленка прызналася, што тэма сям'і і дзяцей з'яўляецца для яе балючай, бо пастаянна выклікае пытанні ў родных. У юным узросце яна мела дакладна акрэслены тэрмін для дэкрэтнага адпачынку:

«У 18 гадоў я думала: «Значыць так, да 25 гадоў я выйграю ўсё, што я хачу. У 25 гадоў нараджу, вярнуся і працягну выйграваць». Надышло 25, я выйграла штосьці, але падумала, што, напэўна, гадоў у 27—28 нараджу. Вось мне зараз 27, я думаю, што пазней, перанясём».

Цяпер, па словах тэнісісткі, яна арыентуецца на тое, каб адкласці планаванне сям'і прыкладна на пяць гадоў, каб цалкам рэалізавацца як спартсменка.

«Я проста хачу рэалізавацца па максімуме ў сваім спорце, паглядзець, як далёка я магу зайсці. Гэта такі арыенціровачны план — хацелася б гадоў праз пяць паспрабаваць завесці сям'ю і, магчыма, паспрабаваць вярнуцца. Зноў-такі, у залежнасці ад таго, на якой стадыі я буду ў сваім жыцці. (…)

Гэта цяжкі такі момант, таму што я, калі б магла, ужо зараз пайшла б [у дэкрэт]. Я вельмі люблю дзяцей, і быццам бы дзеці любяць мяне, і я б вельмі хацела, але зараз у мяне ў прыярытэце мая кар'ера», — адзначыла Сабаленка.

Каментары5

  • Намасце
    12.11.2025
    Пасля Australian Open (студзень 2026) можна смела пайсці :)
  • Простите
    12.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    12.11.2025
    Толькі не з цяперашнім бразільцам.

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць