Свет22

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі

У Балгарыі двух грамадзян Германіі падазраюць у падпале наземнай станцыі спадарожнікавага інтэрнэту Starlink каля вёскі Плана на поўдзень ад Сафіі. 19 кастрычніка Сафійскі гарадскі суд дазволіў выдаць еўрапейскі ордар на арышт Зекі Іслама і Цірпана Бейтулы, паведамляе Deutsche Welle.

Адвакаты падазраваных, прызначаныя дзяржавай, заявілі пра намер абскардзіць гэтае рашэнне. На абскарджанне адведзена тры дні.

Паводле версіі абвінавачання, Іслам і Бейтула заехалі ў Балгарыю 9 кастрычніка праз памежны пункт Калоціна на мяжы з Сербіяй, заявіўшы, што прыбылі з турыстычнай мэтай. Яны правялі ў краіне ўсяго некалькі гадзін, пасля чаго выехалі ў бок Сербіі праз той жа самы пункт на аўтамабілі з нямецкімі нумарамі. Паводле нямецкіх дакументаў, абодва падазраваныя нарадзіліся ў 2007 годзе. Іх цяперашняе месца жыхарства невядомае.

Як паведамляе балгарскае агенцтва БТА са спасылкай на матэрыялы абвінавачання, у выніку падпалу тры антэны спадарожнікавай сувязі згарэлі цалкам, яшчэ дзве былі часткова знішчаныя, а тры атрымалі нязначныя пашкоджанні. Калі віну падазраваных дакажуць, ім пагражае ад трох да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Пра пажар на станцыі Starlink каля Сафіі раней паведаміла апазіцыйная кааліцыя «Дэмакратычная Балгарыя». Паводле яе звестак, 9 кастрычніка на сакрэтным аб’екце наўмысна падпалілі 11 з 17 антэн. Яны забяспечваюць сувязь з кампаніяй SpaceX і выкарыстоўваюцца Украінай падчас вайны супраць Расіі.

Балгарскія апазіцыйныя партыі не выключаюць дыверсіі і мяркуюць, што да яе можа быць датычная Расія. 14 кастрычніка факт падпалу пацвердзіў прэм’ер-міністр Балгарыі Румен Радзеў. Кіраўнік балгарскага Агенцтва нацыянальнай бяспекі Пламен Тончаў заявіў, што, паводле яго ацэнкі, пажар стаў вынікам дыверсіі. Міністр унутраных спраў Балгарыі Іван Дэмярджыеў паведаміў пра ўзмацненне аховы такіх аб’ектаў, хоць адказнасць за іх бяспеку фармальна ляжыць на ўладальніках.

Падобны інцыдэнт адбыўся ў Польшчы 23 верасня, калі ў выніку падпалу пацярпела наземная станцыя Starlink каля Варшавы. Паводле выдання Bild, станцыя на кароткі час спыніла працу, але пазней яе аднавілі. Пацярпелых не было.

Польскія ўлады назвалі здарэнне спробай дыверсіі. Віцэ-прэм’ер Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што, хоць прамых доказаў датычнасці Расіі няма, многія прыкметы адпавядаюць новай расійскай дактрыне вядзення атак.

12 кастрычніка прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што ў Германіі затрымалі двух грамадзян Турцыі ў межах расследавання польскага падпалу. Ён назваў інцыдэнт яшчэ адным актам гібрыднай вайны. Кіраўнік польскага МУС Марцін Кервіньскі заявіў, што падазраваным выставяць абвінавачанні ў дыверсіі па заданні замежнай дзяржавы. Пазней стала вядома пра затрыманне яшчэ двух падазраваных па гэтай справе.

Каментары2

  • Коренные
    19.10.2026
    немцы

    Зекі Іслам і Цірпан Бейтула
  • Немцы са знакам якасці
    19.10.2026
    Іслам і Бейтула...ну, а хто яшчэ? Гэтыя, дзеля уммы, будуць і за левых, і за Пуціна, і проста дзеля асалоды быдла рабіць.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратарка Трампа, якая прапрацавала ўсяго пяць дзён, апублікавала яго сакрэтны праект13

Да блогера, які расказаў на YouTube пра працу ў анлайн-казіно, прыходзілі ГУБАЗіК з АМАПам2

Севярынец робіць поўную перазагрузку БХД: з празрыстымі выбарамі і прымірэннем. Хто будзе ўдзельнічаць, а хто не?40

NYT апісала пасланне Трампа Зяленскаму на перамовах у Осла8

«Маляваў сукамернікам вельмі мілых мульцяшных коцікаў, зайчыкаў і вожыкаў». Дзядок расказаў, як сядзеў у адной камеры са смяротнікам Скрундзікам1

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі5

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды8

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць