У Літве ноччу спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне Starlink
Пра спробу падпалу, што адбылася ноччу 18 кастрычніка, паведаміў прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус. На панядзелак, 19 кастрычніка, ён склікае пасяджэнне Камісіі нацыянальнай бяспекі.

«У гэтую ноч пасля поўначы адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт — спрабавалі падпаліць літоўскае прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне сувязі Starlink. Службы папярэдзілі гэтае прадпрыемства пра магчымыя напады, ахову ўзмацнілі, замах не ўдаўся», — паведаміў Сінкявічус у фэйсбуку.
Назву прадпрыемства і іншых падрабязнасцяў спробы падпалу ён не прывёў.
«Нашы службы вельмі ўважліва сочаць за дзейнасцю варожых дзяржаў і прымаюць меры для абароны людзей і іх маёмасці», — дадаў прэм’ер. Пры гэтым ён не назваў, хто мог стаяць за нападам.
На панядзелак, 19 кастрычніка, Сінкявічус склікае пасяджэнне Камісіі нацыянальнай бяспекі.
Акрамя спробы падпалу, нагодай стаў ранішні прылёт дрона.
Раней аб’екты Starlink ужо станавіліся мэтамі меркаваных дыверсій у іншых еўрапейскіх краінах. Пасля пажару 23 верасня на наземнай станцыі ў польскай Волі-Крабоўскай пракуратура пачала расследаванне дыверсіі ў інтарэсах замежнай разведкі. У кастрычніку ў Балгарыі паведамілі пра магчымы падпал 11 з 17 антэн Starlink каля Сафіі.
Каментары