Павел Дураў пракаментаваў удары ўкраінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры «Укантакце»
«Відаць, што пабудаваны на сумленне, сцены тоўстыя. Але не ўбераглі».

Павел Дураў. Фота: сацсеткі
Заснавальнік сацсеткі «Укантакце» Павел Дураў пракаментаваў сённяшнія ўдары ўкраінскіх беспілотнікаў па дата-цэнтры VK.
«Падарваны сёння пад Пецярбургам дата-цэнтр я пабудаваў 15 гадоў таму. Прадаў яго VK 12 гадоў таму. Відаць, што пабудаваны сумленна, сцены тоўстыя. Але не ўбераглі», — напісаў Дураў у сваім канале.
Кампанія VK раней пацвердзіла атаку на свой дата-цэнтр у Ленінградскай вобласці. Карыстальнікі скардзіліся на праблемы з доступам да «УКантакце».
Сам Дураў не валодае «УКантакце» з 2014 года — тады ён звольніўся з паста гендырэктара і прадаў сваю долю ў кампаніі. Цяпер мільярдэр займаецца развіццём месенджара Telegram.
Каментары