У Францыі 17 кастрычніка прайшлі пратэсты супраць росту кошту жыцця і праблем у сістэме адукацыі. Акцыі адбыліся ў Парыжы, Марселі, Ліёне, Рэне і іншых гарадах. Яны суправаджаліся сутычкамі з паліцыяй, спробамі перакрыць дарогі і затрыманнямі ўдзельнікаў, піша Euronews.

Паводле звестак паліцыі, у Парыжы затрымалі не менш за 61 чалавека. З іх 21 чалавека затрымалі пасля акцыі каля штаб-кватэры тэлеканала CNews, які ўваходзіць у медыяканцэрн Венсана Балёрэ, вядомага правакансерватыўнымі поглядамі. Каля ста дэманстрантаў кідалі розныя прадметы ў вокны будынка.
Яшчэ 40 чалавек затрымалі за нашэнне ахоўнага рыштунку або прадметаў, якія паліцыя расцаніла як забароненую зброю. У некаторых раёнах французскай сталіцы правядзенне дэманстрацый забаранілі.
У Марселі група пратэстоўцаў на пэўны час уварвалася ў будынак мэрыі, праламаўшы ўваходныя дзверы металічнымі агароджамі. Паліцыя выцесніла іх з будынка. Тамсама праваахоўнікі спынілі спробу натоўпу заблакаваць вуліцу, а некаторыя дэманстранты спрабавалі атакаваць паліцэйскі ўчастак.
У Рэне і Ліёне ўдзельнікі акцый таксама спрабавалі перакрываць рух транспарту.
Па ўсёй краіне было заяўлена каля 1500 розных дэманстрацый. Паліцыя чакала, што ў Парыжы і ваколіцах у іх возьмуць удзел каля 40 тысяч чалавек, а ў астатніх рэгіёнах — яшчэ прыкладна 150 тысяч.
Пратэсты выкліканыя не толькі падаражаннем жыцця, але і планамі скараціць выдаткі на адукацыю. З сярэдзіны верасня французскія школьнікі патрабуюць павялічыць колькасць настаўнікаў, паменшыць напаўняльнасць класаў і палепшыць умовы навучання.
Напярэдадні прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў удзельнікаў акцый да стрыманасці. Ён падкрэсліў, што права на пратэст не павінна суправаджацца гвалтам і беспарадкамі.
Каментары
Аб'ектыўная прычына - рост нееўрапейскага насельніцтва, асабліва сярод моладзі, якія маюць 0 адаптацыю да нормаў і культуры краіны-рэцыпіента.
І гэта ня толькі не выклікае заклапочанасць улад, а наадварот - паўсюль святкуецца як перамога мультыкультуралізму.
Аніякіх іншых аб'ектыўных прычын не існуе.
Адсюль і спаленыя цэрквы і школы, і вандалізм на вуліцах, і рабаванне крамаў, і абслютна дзікунскія злачынствы, якіх тут не бачылі 2-3 пакаленні. Бо ўсе прыбышы - "вечныя ахвяры", а ўсе мясцовыя - вечна павінны расплачывацца за міфічныя грахі расізму і каланіялізму 200-гадовай даўніны. Нават у ціхім Люксембургу, і краінах што паелі рэальнага імперыялізму як Фінляндыя ці Польшча з Літвою.
Амерыканшчына нейкая: яны там так жывуць, аддалі гарады на знішчэнне дзікунам, а самі жывуць па вёсках навокал, пажадана з аховай і варотамі. І нам таго жадаюць.
А наконт Пуціна... дык самыя лявацкія "прапалесцінскія" краіны як Ірландыя і Гіспанія гандлююць з Пуціным прама зараз, і падымаюць вэрхал, калі ім на гэта ўказваюць. І Германія, і Францыя, і Бельгія не адмаўляюцца без аніякіх "прапуцінскіх" "ультра-правых". Таму гэта ўсё адгаворкі і палітычная прапаганда.
Патрэба ў бяспецы - базавая патрэба чалавека.
Ле Пэн ці АфД, гэта мяккі ліберальны выбар: "бумеры", якія баяцца за свае пенсіі і дарагую нерухомасць, пад якую яны могуць займаць грошы, гатовыя ўтапіць будучыню краіны і ўсяго ЕС абы мець магчымаць хадзіць на танцы і падарожнічаць па 2-3 разы на год. Таму бы неяк мякенька там нешта змяніць, але яе паказвае практыка - нічога прынцыпова не змяняецца, ні ў Італіі, ні ў Грэцыі, ні ў Швецыі.
Здаровае больш маладое грамадства мусіла б падтрымаць таго, хто навядзе парадак на вуліцах гарадоў у 48 гадзін. Як адзін артылерыст у свой час.