Свет1111

У Францыі пратэстуюць школьнікі. Затрыманыя больш за 160 чалавек

Пратэсты ў французскіх ліцэях пачаліся ў рэгіёне Іль-дэ-Франс вакол Парыжа, дзе былі зафіксаваныя выпадкі вандалізму і запускі феерверкаў у бок паліцыі.

Фота: Jean-Francois Badias / AP

З мінулага тыдня французскія падлеткі блакуюць школы і праводзяць дэманстрацыі ў знак пратэсту супраць цэлага шэрагу праблем, у тым ліку перапоўненых класаў, высокай вучэбнай нагрузкі і недахопу настаўнікаў, піша Бі-бі-сі.

Пратэсты ў французскіх ліцэях пачаліся ў рэгіёне Іль-дэ-Франс вакол Парыжа, дзе былі зафіксаваныя выпадкі вандалізму і запускі феерверкаў у бок паліцыі. У панядзелак пратэсты распаўсюдзіліся на іншыя рэгіёны: паводле звестак агенцтва AFP, чатыры ліцэі былі заблакаваныя ў паўднёвых рэгіёнах Прыморскія Альпы і Вар, а таксама паведамлялася пра пратэсты ў Марсэлі, у раёне Ліля на поўначы краіны і ў Седане ў паўночна-ўсходнім дэпартаменце Ардэны.

У панядзелак прэм’ер-міністр Францыі Себасцьен Лекарню заявіў, што любая эскалацыя пратэстаў у сярэдніх школах — гэта безадказна.

«Феерверкі, пажары, гвалт каля ліцэяў: нішто не апраўдвае стварэнне пагрозы для вучняў, персаналу або супрацоўнікаў паліцыі», — напісаў Лекарню ў X.

Ён рэзка раскрытыкаваў заклікі леварадыкальнай партыі «Непакорная Францыя» да пашырэння руху. «Гэтая эскалацыя безадказная», — заявіў ён, дадаўшы пры гэтым, што «праблемы сярэдніх школ павінны быць пачутыя і вырашаныя».

У адказ лідар партыі Жан-Люк Меланшон абвінаваціў урад Лекорню ў тым, што ён «аддаў загад аб падаўленні» пратэсту, дадаўшы, што старшакласнікі, якія ўдзельнічаюць у ім, былі «бясшкоднымі».

Міністр унутраных спраў Ларан Нуньес заявіў, што дэманстрацыі і блакады нельга лічыць тыповымі пратэснымі рухамі.

«Гэта значна больш падобна да вулічных беспарадкаў, у якіх удзельнічалі людзі ў масках, узброеныя феерверкамі ў трубках і метальнымі снарадамі, якія відавочна імкнуліся ўступіць у канфрантацыю з сіламі ўнутранай бяспекі, — сказаў ён. — Гаворка ішла не пра вылучэнне патрабаванняў, а пра сапраўдны гвалт у чыстым выглядзе».

Нуньес паведаміў журналістам, што ў панядзелак было затрымана 164 чалавекі і пацярпелі 180 школ.

Ён паведаміў, што ў панядзелак пацярпелі 12 супрацоўнікаў сілавых структур, 12 вучняў і трое супрацоўнікаў школ.

«Мы відавочна маем справу з гарадскім гвалтам, які спрабуе адвесці ўбок тое, што першапачаткова было класічным рухам старшакласнікаў, і ўнесці гвалтоўнае парушэнне ў працэс школьнай дэмакратыі», — заявіў у панядзелак увечары міністр адукацыі Эдуард Жэфрэ.

Каментары11

  • .
    29.09.2026
    «Гэтая эскалацыя безадказная»
    Двухсэнсоўна для беларускага чытача: эскалацыя працуе без перабояў.
  • Вясна, БХК, Дысідэнты, аў!
    29.09.2026
    Чаму маўчаць праваабаронцы, калі нахабна здзекуюцца з дзяцей???
  • Аву!
    29.09.2026
    Ты лепей скажы, чаму маўчыць твой БРСМ?

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА4

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў2

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх13

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць