Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што амерыканскія разведданыя зноў паступаюць у Кіеў. Паводле яго, перад гэтым абмен быў заблакаваны «на пэўны час».

Пра гэта Зяленскі сказаў у інтэрв’ю праграме Meet the Press тэлеканала NBC у нядзелю, 18 кастрычніка, паведамляе Bloomberg. Ён таксама выказаў надзею, што на гэтым тыдні могуць адбыцца перамовы з ЗША.
Раней Зяленскі паведамляў, што партнёры не папярэдзілі Украіну пра расійскія ўдары як мінімум 12 кастрычніка і 13 кастрычніка. Дональд Трамп тады адмаўляў спыненне абмену разведданымі.
Паводле крыніц Financial Times і Bloomberg, амерыканскія чыноўнікі, а таксама спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф і зяць Трампа Джарэд Кушнер пагражалі ўкраінскім уладам спыненнем абменам выведвальнымі звесткамі і блакаваннем механізму паставак узбраенняў, калі Узброеныя сілы Украіны не спыняць атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы.
Украіна ўдары па расійскіх НПЗ аднавіла пасля таго, як Расія не далучылася да энергетычнага перамір’я.
Каментары