Грамадства

Дзіця на ўлік, а бацькам штраф? У некаторых школьнікаў на электрасамакатах могуць быць праблемы

Да 14 гадоў ездзіць на самакаце без прыгляду дарослых нельга.

Фота: av.by

У школьнікаў, якія няправільна ездзяць на электрасамакатах, і іх бацькоў могуць быць праблемы.

Так, ДАІ ў кастрычніку праводзіла рэйд каля школы №2 у Фаніпалі. Спынілі двух хлопчыкаў на электрасамакатах — абодвум было менш за 14 гадоў. Іх бацькоў пасля выклікалі ў школу. Іншыя вучні, убачыўшы інспектара, разварочваліся або аб'язджалі школу, расказвае av.by.

ДАІ нагадвае, што дзецям да 14 гадоў нельга самастойна кіраваць электрасамакатам на дарозе без суправаджэння дарослага. Выключэнне — жылыя зоны.

Таксама забаронена ездзіць удваіх на адным самакаце. Дазволеная хуткасць — не больш за 25 км/г, а ў населеных пунктах не больш за 10 км/г, акрамя веладарожак і праезнай часткі там, дзе гэта дазволена.

Начальнік агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Мінаблвыканкама Павел Кулакоў кажа, што галоўная мэта іх рэйдаў — прафілактыка.

Але калі школьніка зловяць на парушэнні правіл адной гутаркай справа можа не скончыцца. ДАІ высвятляе абставіны, звязваецца з бацькамі і перадае матэрыялы ў камісію па справах непаўнагадовых. Калі дзіцяці да 14 гадоў, то бацькам можа пагражаць справа па ч. 1 арт. 10.3 КаАП (невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) і штраф да 10 базавых велічынь. Камісія можа абавязаць іх узмацніць кантроль, напрыклад не пускаць дзіця на вуліцу без дарослых у пэўны час.

Дзіця могуць паставіць і на ўлік у міліцыю.

Каментары

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць